З розных раёнаў Менску і прыгарадаў, а таксама з Горадні паведамляюць пра лякальныя маршы і акцыі. Адметна, што на папулярных пляцоўках у Telegram не было ні заклікаў, ні анонсаў. Выглядае, пасьля таго, як пратэсты перамясьціліся з цэнтру ў двары, людзі ўзяліся самі вырашаць, калі і як ім праводзіць акцыі.
Лякальныя шэсьці заўважылі ў Кунцаўшчыне.
На Магілёўскай вуліцы
У «палігонных» Калодзішчах-2.
У Прылуках
У мікрараёне «Ўсход»
На менскай Камароўцы зрабілі пераклічку з воклічам «Жыве Беларусь!»
А на рынку ў Горадні сьпявалі «Муры».
Людзі таксама выйшлі на маршы ў менскай Курасоўшчыне, Лошыцы, Зялёным Лузе, у горадзенскай Альшанцы, у Слабадзе Смалявіцкага раёну.
«Ланцугі салідарнасьці» бачылі каля дарог у сталічных мікрараёнах Сухарава і Чыжоўка.