Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пінчуку далі два гады «хіміі» за абвінавачаньне міліцыянта ў генацыдзе


Жыхара Пінску 1989 году нараджэньня асудзілі на два гады абмежаваньня волі (так званай «хіміі») за допісы ў «Тэлеграме», паведаміў court.gov.by.

18 і 20 жніўня ён апублікаваў фатаграфію старшага опэрупаўнаважанага з абвінавачаньнем у генацыдзе і іншым тэкстам, які суд палічыў паклёпам, зьнявагай і дыскрэдытацыяй пацярпелага ў вачах грамадзкасьці.

Мабільны тэлефон пінчука сканфіскавалі ў даход дзяржавы як прыладу злачынства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG