Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Захоўвайце адзінства». 10 урокаў Вэнэсуэлы для беларускай апазыцыі


Удзельнік пратэсту супраць рэжыму Нікаляса Мадура, Каракас, 3 траўня 2017 г.
Удзельнік пратэсту супраць рэжыму Нікаляса Мадура, Каракас, 3 траўня 2017 г.

Што беларуская апазыцыя можа пачарпнуць з досьведу вэнэсуэльскай апазыцыі? Разважае польскі палітоляг Павал Зэрка.

На думку Паўла Зэркі, які апублікаваў свой артыкул на сайце Эўрапейскай рады замежных адносінаў (European Council on Foreign Relations), досьвед вэнэсуэльскай апазыцыі ў супрацьстаяньні рэжыму Нікаляса Мадуры можа да пэўнай ступені быць карысны і для цяперашняй беларускай апазыцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле палітоляга, рэкамэндацыі беларускай апазыцыі, якія вынікаюць зь яго аналізу змаганьня за ўладу ў Вэнэсуэле, можна сфармуляваць у наступных пунктах:

  • Сьвятлана Ціханоўская павінна супрацьстаяць спакусе дамагацца міжнароднага прызнаньня. У Вэнэсуэле міжнароднае прызнаньне Хуана Гуайдо законным прэзыдэнтам павінна было мабілізаваць пратэстоўцаў, але ў выніку стала цяжарам і прычынай расчараваньня, паколькі Гуайдо ня меў улады ў краіне.
  • Няварта дамагацца міжнародных эканамічных санкцый. У 2019 годзе ЗША ўвялі эканамічныя санкцыі супраць некалькіх вэнэсуэльскіх галін прамысловасьці, акрамя ранейшых санкцый супраць ключавых асобаў рэжыму. Гэта павінна было нанесьці апошні ўдар па Мадура, але насамрэч дало рэжыму магчымасьць сьцьвярджаць, што ЗША — а ня ўласная эканамічная некампэтэнтнасьць і карупцыя — прычына эканамічнай бяды людзей.
  • Замест санкцый трэба дабівацца разумных міжнародных рычагоў уплыву на рэжым. Чакаецца, што ў сваіх намаганьнях урэгуляваць вэнэсуэльскі крызіс Джо Байдэн сканцэнтруецца на такіх краінах, як Турэччына і Кітай, якія працягваюць весьці бізнэс з Вэнэсуэлай. Беларуская апазыцыя знаходзіцца ў больш складанай сытуацыі, улічваючы моцную эканамічную і палітычную залежнасьць сваёй краіны ад суседняй Расеі. Але ЭЗ і ЗША па-ранейшаму могуць выкарыстоўваць свае адносіны з Расеяй і Кітаем, каб перашкодзіць ім аказваць рашучую падтрымку Лукашэнку.
  • Сьцеражыцеся геапалітыкі. Калі крызіс застаецца рэгіянальным, ён можа мець рэгіянальнае рашэньне. Але калі ён стане глябальным, найбольш імаверна, што любое яго рашэньне будзе заблякаванае.
  • Будзьце асьцярожныя зь сябрамі, якія выкарыстоўваюць ваш крызіс дзеля сваіх палітычных мэтаў і розыгрышаў. Калі такое адбудзецца, гэта толькі дыскрэдытуе мясцовую апазыцыю як інструмэнт замежных дзяржаваў.
  • Будзьце прагматычнымі, а не дагматычнымі. Гэта патрабуе адкрытасьці для размоваў з рознымі часткамі рэжыму і гатоўнасьці пагадзіцца на палітычны кампраміс.
  • Не чакайце, што міліцыя і армія пяройдуць на ваш бок. Беларуская апазыцыя павінна аднак павялічыць колькасьць стымулаў для перакананьня сілавікоў і вайскоўцаў, што зьмена бакоў ня будзе ім пагражаць расправай пасьля зьмены ўлады.
  • Працягвайце падтрымліваць міжнародную ўвагу да крызісу ў Беларусі. Зважайце, каб інфармаваньне міжнароднай супольнасьці заслугоўвала даверу і не было прадузятым да рэжыму.
  • Аказвайце канкрэтную дапамогу простым людзям. Як толькі ўдзельнікі апазыцыі пачнуць эміграваць масава, хто застанецца праводзіць рэвалюцыю? І калі яны сыдуць, як яны могуць разьвеяць уражаньне, што рэвалюцыя кіруецца звонку? Для вырашэньня гэтай праблемы для апазыцыі вельмі важна захаваць сувязі і структуры ўнутры краіны.
  • Захоўвайце адзінства. У Вэнэсуэле апазыцыя была адзінай, але раскалолася напярэдадні парлямэнцкіх выбараў 6 сьнежня. Некаторыя прадстаўнікі апазыцыі прынялі ўдзел, іншыя байкатавалі яго — што ў выніку аслабіла іх усіх. Пакуль беларуская апазыцыя застаецца моцна адзінай. Але ў адносінах да шэрагу ўплывовых асобаў і некаторых лідэраў, якія ўсё яшчэ знаходзяцца ў турме, у Лукашэнкі ёсьць дастаткова магчымасьцяў, каб паспрабаваць падзяліць сваіх апанэнтаў. У адзінстве сіла.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG