Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджан правёў «антытэрарыстычную апэрацыю» ў Карабаху. Армэнія заявіла аб «правакацыі»


Армянскі салдат на пазыцыі ў Карабаху, 13 сьнежня 2020 году
Армянскі салдат на пазыцыі ў Карабаху, 13 сьнежня 2020 году

Міністэрства абароны Азэрбайджану паведаміла аб правядзеньні антытэрарыстычнай апэрацыі ў раёне Гадруту, які азэрбайджанскія сілы «вызвалілі ад акупацыі» падчас ваенных дзеяньняў увосень сёлета.

У ведамстве заявілі, што тыя, што армянскія вайскоўцы, што засталіся ў Гадруце, займаліся «сабатажам», «тэрактамі», і гэта прывяло да гібелі чатырох азэрбайджанскіх вайскоўцаў.

Улады Армэніі абвінавацілі Азэрбайджан у парушэньні мірнага пагадненьня і назвалі тое, што здарылася, «правакацыяй».

Дамоўленасьці Азэрбайджану, Армэніі і Расеі аб спыненьні агню ў рэгіёне пачалі дзейнічаць 10 лістапада.

Тэрытарыяльная спрэчка паміж Армэніяй і Азэрбайджанам вакол Нагорнага Карабаху доўжыцца з канца 1980-х гадоў. Населеная пераважна этнічнымі армянамі Нагорна-Карабаская аўтаномная вобласьць пры падтрымцы Армэніі заявіла аб выхадзе з Азэрбайджанскай ССР, а ў верасьні 1991 году абвясьціла аб стварэньні «Нагорна-Карабаскай рэспублікі».

  • За пэрыяд узброенага канфлікту 1988–1994 гадоў у сэпаратысцкім рэгіёне загінулі 30 тысяч чалавек. Нагорны Карабах і некалькі прылеглых да яго раёнаў Азэрбайджану перайшлі пад фактычны кантроль узброеных сілаў Армэніі. У выніку сотні тысяч чалавек, пераважна этнічныя азэрбайджанцы, сталі ўцекачамі і змушанымі перасяленцамі.
  • «Нагорна-Карабаская рэспубліка» афіцыйна не прызнаная ніводнай зь дзяржаваў ААН, у тым ліку Армэніяй. У 1993 годзе ААН прыняла чатыры рэзалюцыі з патрабаваньнем вываду армянскіх войскаў з рэгіёну Карабаху і прызнаньнем тэрыторыі часткай Азэрбайджану.

Пасьля чарговага абвастрэньня сытуацыі ў канцы верасьня 2020 году Азэрбайджан вярнуў пад свой кантроль раёны вакол Нагорнага Карабаху і ўзяў старажытны і сымбалічна важны горад Шуша (у армянскім варыянце Шушы). На наступны дзень пасьля ўзяцьця Шушы прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян, прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісалі мірнае пагадненьне аб спыненьні вайны ў рэгіёне.

Паводле ўмоваў, за Армэніяй і Азэрбайджанам замацаваныя тэрыторыі, на якіх знаходзіліся войскі на момант падпісаньня дакумэнту. Уздоўж лініі судакрананьня разьмешчаная міратворчая місія Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG