Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску разьвітваюцца зь былым прэмʼер-міністрам Беларусі Вячаславам Кебічам. ФОТА


У менскім Доме афіцэраў разьвітваюцца зь першым прэм’ер-міністрам незалежнай Беларусі Вячаславам Кебічам.

Падчас цырымоніі сыну Вячаслава Кебіча Алегу стала блага. Ён упаў з крыкам, пазьней яго забрала машына хуткай дапамогі.

Цырымонія будзе доўжыцца да 13-й гадзіны, пахаваюць былога кіраўніка ўраду на Ўсходніх могілках Менска.

Вячаслаў Кебіч памёр 9 сьнежня на 85-м годзе жыцьця. Паводле сваякоў, у яго быў каранавірус.

Цягам 1990–1994 гадоў Вячаслаў Кебіч займаў пасаду прэм’ер-міністра Беларусі. Быў апанэнтам Аляксандра Лукашэнкі на першых прэзыдэнцкіх выбарах 1994 году.

Пасьля адстаўкі стварыў Беларускі гандлёва-фінансавы саюз, які ўзначальваў да апошняга часу. У 1996–2004 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Меў шэраг дзяржаўных узнагародаў, заслужаны машынабудаўнік БССР і ляўрэат Дзяржпрэміі БССР. Кандыдат эканамічных навук, аўтар кніг «Спакуса ўладай» і «Белавескі гамбіт».

Вячаслаў Кебіч крытыкаваў апазыцыю і падтрымліваў палітыку Аляксандра Лукашэнкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG