Праект запушчаны супольнасьцю беларусаў замежжа пры падтрымцы Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня. Народныя амбасады нацэлены на абарону правоў, падтрымку і салідарызацыю беларусаў, якія жывуць у розных краінах сьвету.
«Народныя амбасады» будуць арганізоўваць сустрэчы з прадстаўнікамі дыпляматычнага корпусу, узаемадзейнічаць з арганізацыямі беларускай дыяспары, праводзіць інфармацыйныя, эканамічныя і культурныя мерапрыемствы. Кантактная інфармацыя разьмешчана на сайце belarusabroad.org.
Пачатак працы прадстаўніцтваў падтрымала Святлана Ціханоўская:
«Народныя амбасады нацэленыя на абарону правоў, падтрымку і салідарызацыю беларусаў, якія жывуць у розных краінах сьвету», — сказала яна па відэасувязі.