Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільскі дыплямат патлумачыў Ціханоўскай, чаму пасол у Беларусі ўручыў даверчыя лісты Лукашэнку


Сьвятлана Ціханоўская і амбасадар Дзяржавы Ізраіль у Літве Ёсэф Леві
Сьвятлана Ціханоўская і амбасадар Дзяржавы Ізраіль у Літве Ёсэф Леві

Сёньня амбасадар Дзяржавы Ізраіль у Літве Ёсэф Леві наведаў офіс Сьвятланы Ціханоўскай у Вільні. Ён патлумачыў, што ўручэньне даверчых лістоў Лукашэнку новым амбасадарам Ізраілю ў Менску не азначае падтрымкі дзеяньняў рэжыму Лукашэнкі.

Гэта было зроблена, каб Ізраіль мог дапамагаць прадстаўнікам габрэйскай супольнасьці ўнутры Беларусі, сказаў амбасадар Леві.

Новы пасол Ізраілю ў Менску Алекс Гольдман-Шайман уручыў даверчыя лісты Лукашэнку 24 лістапада.

Сьвятлана Ціханоўская і Ёсэф Леві абмеркавалі сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Ціханоўская расказала аб эскаляцыі гвалту з боку рэжыму і становішчы палітвязьняў. Ад імя Ізраілю Леві выказаў падтрымку беларускаму народу ў яго імкненьні да дэмакратыі і свабоды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG