Ігар Ільяш, палітычны аглядальнік тэлеканалу «Белсат», які вяшчае на Беларусь з Польшчы, Ігар Ільяш знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня ў 1-м завулку Акрэсьціна ў Менску, паведаміў тэлеканал.
Раней стала вядома, што ў кватэры, дзе пражывае Ільяш, яго брат знайшоў копію пратаколу канфіскацыі кампутара і тэлефона, што можа сьведчыць аб правядзеньні ператрусу.
«На копіі пратаколу не відаць ні імёнаў, ні прычын, паводле якіх сілавікі рабілі канфіскацыю тэхнікі», – паведаміў «Белсат». Перад гэтым Іліяш не зьявіўся на сустрэчу, яго тэлефоны былі выключаныя.
Жонка Ільяша Кацярына Андрэева (Бахвалава) стала фігуранткай крымінальнай справы аб арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (арт. 342 КК), пасьля жывога эфіру з месца жорсткага разгону сілавікамі дэманстрантаў на «плошчы Пераменаў» у Менску 15 лістапада.
Яна, як і затрыманая па той самай справе аператар Дар'я Чульцова, 24 Лістапада прызнана беларускімі праваабаронцамі палітычнай зьняволенай.
Раней Ільяш паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», што сілавікі на мінулым тыдні спрабавалі правесьці ператрус па адрасе яго прапіскі.
Ільяш і Андрэева – аўтары кнігі «Беларускі Данбас», якая выйшла ва Ўкраіне. У яе аснову ляглі журналісцкія расьсьледаваньні аўтараў, прысьвечаныя ўдзелу беларускіх грамадзян ва ўзброеным канфлікце на паўднёвым усходзе Ўкраіны.
У апошнія месяцы Ільяш актыўна камэнтаваў падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі падзеі ў сваім тэлеграм-канале, у сацсетках, а таксама ў якасьці экспэрта на расейскім тэлеканале «Дожджь».