У рамках рабочага візыту ў Нідэрлянды Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася зь міністрам замежных спраў Стэфанам Блокам.
Яны абмеркавалі міжнародныя расьсьледаваньні супраць злачынстваў рэжыму ў Беларусі і запуск працэсу прызнаньня сілавых структур АМАП і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі.
Ціханоўская: Калі ГУБАЗіК і АМАП ператварыліся ў злачынныя банды, мы пачынаем працэдуру прызнаньня гэтых арганізацый экстрэмісцкімі ці тэрарыстычнымі. Усе супрацоўнікі, якія ня звольняцца да заканчэньня расьсьледаваньня, будуць прызнаныя саўдзельнікамі і атрымаюць санкцыі і арышт маёмасьці. На амністыю змогуць разьлічваць толькі тыя сілавікі, якія пяройдуць на бок народу.
Стэфан Блок выказаў гатоўнасьць дапамагчы ў гэтым кірунку.