Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога дырэктара Інстытуту сацыялёгіі Коршунава канчаткова звольнілі з установы


Былы дырэктар Інстытуту сацыялёгіі НАН Генадзь Коршунаў.
Былы дырэктар Інстытуту сацыялёгіі НАН Генадзь Коршунаў.

Генадзя Коршунава, звольненага з пасады дырэктара Інстытуту сацыялёгіі Акадэміі навук, канчаткова звольнілі з інстытуту. Сацыёляг заставаўся там навуковым супрацоўнікам і дактарантам.

Але, як паведамляе «​Эўрарадыё»,​ цяпер ён даведаўся, што пазбаўлены гэтых статусаў. Гэта пацьвердзіла ў твітэры і ягоная дачка.

Гэта частка «чысткі» ў Нацыянальнай акадэміі навук. Днямі стала вядома, што кантракты не працягваюць траім гісторыкам: загадчыку аддзелу генэалёгіі, геральдыкі і нумізматыкі Аляксею Шаланду, кандыдату навук Мікалаю Волкаву і Кацярыне Крывічанінай.

Намесьнік дырэктара Інстытуту гісторыі па навуковай частцы Вадзім Лакіза заяўляе, што палітыкі ў гэтых рашэньнях няма.

У верасьні дырэктар Інстытуту сацыялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук Генадзь Коршунаў паведаміў, што звальняецца з пасады па згодзе бакоў.​

У чэрвені кіраўнік Інстытуту сацыялёгіі НАН Беларусі Генадзь Коршунаў пацьвердзіў у інтэрвію «Народнай Волі», што ў сакавіку —​ пачатку красавіка 2020 году ў дасьледаваньні інстытуту рэйтынг даверу да Лукашэнкі ў Менску быў 24%, а да ЦВК — 11%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG