Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дзясяткі мільёнаў расейцаў глядзяць на вас з надзеяй». Шэндэровіч запісаў відэазварот да беларусаў


Віктар Шэндэровіч
Віктар Шэндэровіч

Расейскі пісьменьнік і публіцыст Віктар Шэндэровіч запісаў відэазварот да беларусаў, якія дамагаюцца пераменаў, са словамі падтрымкі.

Расейскі пісьменьнік і публіцыст Віктар Шэндэровіч запісаў відэазварот да беларусаў, якія дамагаюцца пераменаў, са словамі падтрымкі.

«Я думаю, што дзясяткі мільёнаў расейцаў са спачуваньнем і трывогай назіраюць за вашай барацьбой, за вашым цудоўным свабодным негвалтоўным выбарам. На жаль, ён негвалтоўны толькі з вашага боку. На жаль, плаціць за свабоду даводзіцца дорага».

Расейскі апазыцыянэр прыгадаў словы польскага пісьменьніка Станіслава Ежы Леца, які казаў: «Цана, якую даводзіцца плаціць за свабоду, падае, калі расьце попыт».

«Чым больш вас выходзіць, тым больш вы настойлівыя ў сваіх патрабаваньнях свабоды. Тым больш шанцаў, што ўдасца пазьбегнуць вялікай сапраўднай крыві. Трывожна за вас, але нас дзясяткі мільёнаў, паверце, тых хто спачувае вам і з надзеяй глядзіць на вас. „Жыве Беларусь!“»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG