Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вернікі пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё» выступілі супраць гвалту і забойстваў. ВІДЭА


Пратэст царквы «Новае жыцьцё» супраць зносу іх культавага будынку, пад які яны прыстасавалі былы кароўнік пад Менскам, 26 красавіка 2017 году.
Пратэст царквы «Новае жыцьцё» супраць зносу іх культавага будынку, пад які яны прыстасавалі былы кароўнік пад Менскам, 26 красавіка 2017 году.

Відэазварот суправаджае хроніка апошніх гвалтоўных падзей у Беларусі, у тым ліку забойства Аляксандра Тарайкоўскага 10 жніўня ў Менску, разгоны акцый пратэсту з выкарыстаньнем гранат і зьбіцьцё дэманстрантаў.

Вернікі менскай царквы Хрысьціян поўнага Эвангельля «Новае жыцьцё» запісалі відэазварот з нагоды апошніх падзей у Беларусі. У ім яны выказваюцца супраць забойстваў, гвалту і катаваньняў, ілжывых сьведчаньняў у судах, маніпуляцый, якія пачаліся пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня.

Вернікі кажуць, што яны дапамагаюць тым, хто пацярпеў ад гвалтоўных дзеяньняў уладаў. Яны заклікаюць спыніць гвалт, вызваліць палітвязьняў, пакараць вінаватых у гвалце і іншых парушэньнях законаў.

Раней лідэры Зьвязу эвангельскіх хрысьціян-баптыстаў, Аб’яднанай царквы хрысьціян веры эвангельскай, Аб'яднаньня хрысьціян поўнага Эвангельля зьвярнуліся да вернікаў з заклікам «узмацніць малітву за нашу краіну»:

«Маліцеся за спыненьне жорсткасьці, гвалту і кровапраліцьця, а таксама за ўсіх пацярпелых і іх семʼі. Маліцеся за ўсіх людзей, за начальнікаў, каб яны мелі страх Божы і памяталі, што над імі ёсьць Вышэйшы судзьдзя, Якому мы ўсе дамо адказ. Маліцеся, каб народ зьвярнуўся праз Ісуса Хрыста да Бога і палюбіў Яго ўсім сэрцам, усёю душою і ўсім разуменьнем, і блізкага твайго, як самога сябе».

Лідэры гэтых царкоўных абʼяднаньняў Леанід Міховіч, Сяргей Цвор і Леанід Вараненка заклікалі да малітвы з постам з 18 па 20 лістапада на сходах і па дамах, а таксама ў наступныя дні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG