Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абраная прэзыдэнтка Малдовы выступіла за вывад расейскіх войскаў з Прыднястроўя


Мая Санду
Мая Санду

Абраны прэзыдэнт Малдовы Мая Санду ў інтэрвію ўкраінскаму выданьню «Эўрапейская праўда» заявіла, што верыць у тое, «што аднойчы зьявіцца геапалітычная магчымасьць для ўзьяднаньня» краіны.

Абраны прэзыдэнт Малдовы Мая Санду ў інтэрвію ўкраінскаму выданьню «Эўрапейская праўда» заявіла, што верыць у тое, «што аднойчы зьявіцца геапалітычная магчымасьць для ўзьяднаньня» краіны, гэта значыць вяртаньня самаабвешчанай Прыднястроўскай рэспублікі пад кантроль Кішынёва.

Пры гэтым яна падкрэсьліла, што выступае за мірнае рашэньне канфлікту, «замарожанага» з 1992 году.

Па словах Санду, неабходна знайсьці прынцыпы ўрэгуляваньня, прымальныя для ўсіх. Пры гэтым яна адзначыла, што Расея — частка перамоўнага фармату ў Прыднястроўі. Аднак яна выключыла фэдэралізацыю Малдовы, а таксама выступіла за поўны вывад расейскіх войскаў з тэрыторыі краіны.

Апэратыўная група расейскіх войскаў у Прыднястроўі цяпер налічвае каля 1700 вайскоўцаў. Частка зь іх уваходзіць у склад міратворчых сіл. Цяперашні прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон, які прайграў на выбарах 15 лістапада Санду, быў супраць вываду войскаў.

Цэнтральная выбарчая камісія Малдовы ў пятніцу афіцыйна абвясьціла Маю Санду, лідэрку праэўрапейскай партыі «Дзеяньне і салідарнасьць», пераможцай выбараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG