Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўзбэкістане вырашылі запусьціць онлайн-маніторынг вагі чыноўнікаў


Цырк у Ташкенце
Цырк у Ташкенце

Міністэрства фізычнай культуры і спорту Ўзбэкістану з 1 ліпеня 2021 году мае намер укараніць маніторынг залішняй вагі чыноўнікаў у онлайн-рэжыме на аснове складзенага рэйтынгу, піша ўзбэцкая служба Радыё Свабода.

Перад гэтым у ведамстве плянуюць распрацаваць крытэрыі ацэнкі ўзроўню залішняй вагі кіраўнікоў і супрацоўнікаў дзяржорганаў.

Прадстаўнікі міністэрства паведамілі, што з наступнага навучальнага года фізкультура будзе выкладацца ва ўсіх клясах па дзьве гадзіны на тыдзень, а ў дзяржаўных органах і арганізацыях увядуць спэцыяльныя перапынкі для заняткаў гімнастыкай.

Прэзыдэнт Узбекістану Шаўкат Мірзіёеў у сакавіку 2019 году даў міліцыянтам з залішняй вагой паўгода на тое, каб пахудзець. «Нам не патрэбны афіцэр, супрацоўнік органаў унутраных спраў з залішняй вагой. Як у такім стане ён зможа лавіць злачынцаў? Хай займаецца спортам», — сказаў тады Мірзіёеў.

У лістападзе сёлета Мірзіёеў падпісаў указ, які прадугледжвае разьвіцьцё масавага спорту сярод насельніцтва. Прыярытэтнымі відамі спорту стануць хада, бег, міні-футбол, роварны спорт, бадмінтон, стрытбол.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG