Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Родным Марфы Рабковай прыйшоў першы ліст за два месяцы яе зьняволеньня


У Празе праходзіць кампанія BelarusHeroes, прысьвечаная беларускім палітвязьням. Марфа Рабкова
У Празе праходзіць кампанія BelarusHeroes, прысьвечаная беларускім палітвязьням. Марфа Рабкова

Праваабаронцы заяўляюць пра інфармацыйную блякаду іх калегі Марфы Рабковай у менскім СІЗА.

Праваабаронцы, каардынатарцы валянтэрскай службы «Вясны» Марфе Рабковай працягнулі ўтрыманьне пад вартай яшчэ на адзін месяц. Яна застаецца ў менскім СІЗА на Валадарскага, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

У лісьце да мужа Вадзіма Жаромскага Марфа паведамляе, што яе справу зьбіраюцца перадаць у суд бліжэйшым часам, да Новага году. Таксама ў лісьце яна піша, што супрацоўнікі ГУБАЗіК, якія прыходзяць да яе ў камэру, кажуць пра зьмену меры стрыманьня ў выпадку, калі Марфа «зьменіць свае паводзіны». Але гэтага яна рабіць не зьбіраецца.

Гэты ліст — першы, які атрымаў яе муж за два месяцы з моманту затрыманьня Марфы. Апошнім часам Марфа атрымлівае шмат лістоў і паштовак ад розных людзей, але блякаваньне карэспандэнцыі ад сваякоў працягваецца да гэтага часу. Так, бацькі праваабаронцы за гэты час не атрымалі ніводнага ліста ад дачкі, а яна не атрымала лістоў ад іх.

Вядома, што Марфа сядзіць у невялікай камэры без рамонту, са столі сыплецца пабелка, а туалет – гэта проста дзірка ў падлозе. Аднак, як адзначае Марфа, усё можна вытрымаць.

Каардынатарку Валянтэрскай службы ПЦ «Вясна» Марфу Рабкову затрымалі 17 верасьня ў Менску. Ёй прад'яўлена абвінавачваньне па ч.3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу — навучаньне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаваньне такой дзейнасьці. Санкцыя артыкула, які ёй інкрымінуецца, прадугледжвае арышт або пазбаўленьне волі на тэрмін да трох гадоў. Марфу прызналі палітычнай зьняволенай і вязьнем сумленьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG