Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дацкае выданьне Politiken ўручыла Святлане Ціханоўскай узнагароду Freedom Award


Святлана Ціханоўская, якая сёньня знаходзіцца зь візытам у сталіцы Даніі Капэнгагене, выказала падзяку за прэмію, адзначыўшы, што ўсе ўзнагароды, якія яна атрымлівае, насамрэч адрасаваныя беларускаму народу, паведамляе Тэлеграм-канал Ціханоўскай.

«Для мяне гэта вялікі гонар. Гэтая ўзнагарода належыць усім беларусам, жанчынам і мужчынам, студэнтам і пэнсіянэрам, якія штодня дэманструюць неверагодны гераізм і мужнасьць у барацьбе за свае правы і свабоды... Свабода — галоўная эўрапейская каштоўнасьць. Гэтую каштоўнасьць часта ўспрымаюць як належнае, замест таго, каб шанаваць яе. Тысячы беларусаў кожны дзень змагаюцца за сваю свабоду, права пратэставаць, галасаваць, удзельнічаць у палітычным жыцьці сваёй краіны, абіраць лідэра дзяржавы».

Каманда Сьвятланы Ціханоўскай падзякавала супольнасьці беларусаў Даніі «Талака» і выданьню Politiken за дапамогу ў арганізацыі візыту ў Даніі.

Раней сёньня Святлана Ціханоўская сустрэлася з членамі прэзыдыюму Паўночнай рады, а менавіта з дацкай дэлегацыяй, а таксама з Паўночнай радай міністраў.

Таксама Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у канфэрэнцыі Камітэту замежных спраў парлямэнту Даніі і правяла прэс-канфэрэнцыю. Калі Сьвятлану спыталі аб тым, якія віды мірнага ціску самыя эфэктыўныя, яна сказала: «Галоўнае — гэта акцыі пратэстаў і забастоўкі».

На пытаньне аб прыезьдзе Лукашэнкі ў СІЗА КДБ Святлана адказала: «Думаю, Лукашэнка ім нешта прапанаваў. Але, паколькі большасьць палітвязьняў, якія прысутнічалі на сустрэчы, яшчэ знаходзіцца ў турме, відавочна, што яны ні на што не згаджаліся. Я думаю, гэта яго памылка. Гэта паказчык слабасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG