Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны ЗША: Прычына перакіданьня войскаў ЗША на ўсход Эўропы — пагрозы з боку РФ


Марк Эспэр
Марк Эспэр

Пра гэта Марк Эспэр заявіў, выступаючы на пасяджэньні Атлянтычнай Рады.

«Ня трэба быць геніяльным палкаводцам, каб зразумець, што ЗША варта ўзмацняць вайсковую прысутнасьць на ўсходзе Эўропы», — сказаў ён.

«Мы хочам зьменшыць вайсковую прысутнасьць толькі ў Нямеччыне, а не ў Эўропе ў цэлым. Нам трэба перадысьлякаваць сілы, таму што ведаем пра зьвязаныя з Расеяй пагрозы, зь якімі сутыкаюцца нашы саюзьнікі», — патлумачыў кіраўнік Пэнтагону.

«Гаворка ідзе проста пра здаровы сэнс. Ня трэба быць Напалеонам або генэралам Макартурам, каб паглядзець на мапу і ўсьвядоміць, што чым далей на ўсход Эўропы знаходзіцца краіна, тым больш мы можам там зрабіць, каб такім чынам супакоіць нашых саюзьнікаў», — сказаў Эспэр. Ён падкрэсьліў, што гаворка ідзе пра краіны Балтыі, Польшчу, Баўгарыю, Румынію.

«Нам трэба перасунуць сілы трохі на ўсход», — адзначыў ён, камэнтуючы прынятае раней у 2020 годзе рашэньне ЗША скараціць вайсковую прысутнасьць у Нямеччыне, але пры гэтым павялічыць яе ў іншых краінах, у тым ліку на ўсходзе Эўропы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG