Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Армэніі заклікаў грамадзян «узяццца за зброю» і стварыць атрады добраахвотнікаў


Армянскія вайскоўцы падчас бою ў Нагорным Карабаху, 20 кастрычніка 2020
Армянскія вайскоўцы падчас бою ў Нагорным Карабаху, 20 кастрычніка 2020

Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян 21 кастрычніка заклікаў мэраў, сельскіх старастаў, кіраўнікоў грамадаў арганізаваць добраахвотніцкія атрады, якія будуць падпарадкоўвацца Генэральнаму штабу Ўзброеных сіл, а насельніцтва — «узяць зброю ў рукі».

Гэтыя прапановы прагучалі падчас прамога эфіру, які Пашыньян вёў у Фэйсбуку, піша армянская служба Радыё Свабода.

«Што б ні здарылася, мы павінны змагацца за правы нашага народу. Сёньня з пункту гледжаньня пазыцыі Азэрбайджану ў кантэксьце барацьбы за правы нашага народу гэта азначае перш за ўсё ўзяцца за зброю, прысьвяціць сябе справе абароны правоў Радзімы, калі гэты працэс будзе эфэктыўна арганізаваны», — заявіў ён.

Пашыньян таксама апісаў сытуацыю на перадавой. «Так, на лініі фронту склалася досыць няпростая сытуацыя, — сказаў ён. — Тут ёсьць вельмі моцны нюанс. Рэсурсы вельмі і вельмі вялікія, але нашы гераічныя салдаты нясуць неверагодныя страты».

«Бессэнсоўна казаць пра дыпляматычныя разьвязаньні, прынамсі на дадзеным этапе», — падкрэсьліў ён.

У зоне канфлікту ў Нагорным Карабаху працягваюцца баявыя дзеяньні. Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў напярэдадні заявіў, што Ўзброеныя сілы Азэрбайджану вызвалілі раённы цэнтар Зангелан і яшчэ каля 30 сёлаў трох суседніх раёнаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG