Лінкі ўнівэрсальнага доступу

290 арыштаў. «Рэпартэры бязь межаў» завярнуліся ў ААН праз сытуацыю з журналістамі ў Беларусі


Журналісты Уладзь Грыдзін і Аляксандар Васюковіч пасьля 11 сутак зьняволеньня выйшлі на волю з ізалятару на вуліцы Акрэсьціна. Менск, 24 верасьня 2020 году.
Журналісты Уладзь Грыдзін і Аляксандар Васюковіч пасьля 11 сутак зьняволеньня выйшлі на волю з ізалятару на вуліцы Акрэсьціна. Менск, 24 верасьня 2020 году.

22 кастрычніка праваабарончая група «Рэпартэры бязь межаў» афіцыйна завярнулася да Арганізацыі Аб’яднаных Нацый з заклікам асудзіць «беспрэцэдэнтны ціск» на журналістаў і цэнзуру ў Беларусі ў сувязі з падзеямі пасля прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні.

Паводле інфармацыі арганізацыі, яна просіць экспэртаў ААН па правах чалавека «прыкласьці ўсе намаганьні, каб прымусіць улады Беларусі забясьпечыць неадкладнае спыненьне любых злоўжываньняў у дачыненьні да журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі, а таксама перашкод для свабоды інфармацыі».

Медыягрупа таксама заклікала расьсьледаваць парушэньні правоў журналістаў, у тым ліку на міжнародным узроўні, і пакараць вінаватых.

«Улады Беларусі жорстка і нястомна душаць свабоду інфармацыі больш за тры месяцы, хоць гэта зьяўляецца ключавым элемэнтам дэмакратыі і вяршэнства закона ў Беларусі. Вельмі важна, каб ААН прыклала ўсе намаганьні для таго, каб журналісты маглі свабодна, бесьперашкодна і ў поўнай бясьпецы асьвятляць далейшыя дэманстрацыі і іншыя падзеі, якія ўяўляюць грамадзкі інтарэс», — цытуе РБК кіраўніка юрыдычнага аддзела Пола Копіна.

З моманту выбараў арганізацыя паведаміла пра сотні парушэньняў правоў журналістаў у Беларусі, у тым ліку пра 290 арыштаў.

У цяперашні час пад вартай знаходзяцца сем супрацоўнікаў СМІ.

У сусьветным індэксе свабоды прэсы 2020 года Беларусь займае 153-е месца са 180.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG