Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Службы зьнешняй выведкі Расеі сёньня сустрэнецца з Лукашэнкам


Сяргей Нарышкін
Сяргей Нарышкін

У Менск сёньня раніцай прыляцеў дырэктар Службы зьнешняй выведкі Расеі (СВР) ​Сяргей Нарышкін. Пра гэта паведаміў Tut.by з спасылкай на сваю крыніцу.

Тэлеграм-канал «Пул Первого» напісаў, што Нарышкін сустрэнецца з Лукашэнкам каля 11-й гадзіны.

Раней Нарышкін заяўляў, што ў рыхтаваньні пратэстаў у Беларусі ўдзельнічаюць інспэктары з Пэнтагону і ЦРУ. А таксама што расейская выведка мае зьвесткі пра падрыхтоўку рэзанансавай правакацыі ў Беларусі: «…Арышт, раненьне або нават забойства аднаго з аўтарытэтных сьвятароў. Разьлік на тое, што гэта дасьць магчымасьць істотна падвысіць антыўрадавыя настроі сярод каталікоў і падштурхнуць іх да больш актыўнага ўдзелу ў вулічных пратэстах», — пісаў Нарышкін.



16


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG