Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 9 чалавек. Агулам цяпер іх больш за сто


Дзесяць праваабарончых арганізацый зрабілі сумесную заяву, у якой прызналі палітвязьнямі яшчэ 9 удзельнікаў пратэстаў. Пратэстоўцаў узялі пад варту і абвінавацілі паводле крымінальных артыкулаў «Масавыя беспарадкі» (№ 293) і «Групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» (№ 342).

  • Дзяніс Болтуць, (342)
  • Сяргей Брыль (293),
  • Юры Бялько (293),
  • Яраслаў Збароўскі (293),
  • Дзьмітры Івашкоў (293),
  • Дзьмітры Ластоўскі (293),
  • Сяргей Ляжэнка (293),
  • Павал Нядбайла (293),
  • Андрэй Папоў (293).

Праваабаронцы лічаць перасьлед гэтых людзей палітычна матываваным, бо яны рэалізоўвалі сваё права на мірныя сходы і выказваньне сваёй думкі адносна абвешчаных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.

Праваабаронцы заклікалі вызваліць і спыніць перасьлед як гэтых дзевяцярых, такі ўсіх палітычных зьняволеных і затрыманых за мірныя пратэсты. А таксама спыніць палітычныя рэпрэсіі ў краіне.

Да сёньня ў сьпісе палітвязьняў было 93 чалавекі. Цяпер іх 102.

Рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў і журналістаў. Што важна ведаць

  • Праваабаронцы «Вясны» задакумэнтавалі больш за 500 сьведчаньняў катаваньняў.
  • Больш за 30 000 чалавек былі затрыманыя.
  • На пратэстоўцаў завялі больш за 900 крымінальных спраў.
  • Журналісты ў Беларусі адседзелі ўжо больш за 500 дзён адміністрацыйнага арышту.
  • Зафіксавана больш за 400 парушэньняў правоў журналістаў.
  • У краіне 144 палітычныя вязьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG