Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: хай адкажуць тыя, хто дапусьціў у Беларусі неапраўданую жорсткасьць


РФ ня ўмешваецца ў падзеі ў Беларусі і разьлічвае, што гэтак жа паступяць іншыя краіны, даўшы беларусам самім разабрацца ў сытуацыі, заявіў сёньня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, інфармуе Інтэрфакс.

«Беларусь вы зараз згадалі, так, там мы бачылі турбулентныя працэсы. Але на што хацеў бы зьвярнуць увагу: на тое, што, як вы заўважылі, бо Расея ня ўмешвалася ў тое, што там адбывалася. І мы разьлічваем, што і ніхто ня будзе ўмешвацца, ніхто ня будзе раскручваць ў сваіх інтарэсах гэты канфлікт і навязваць нейкія рашэньні беларускаму народу», — сказаў Пуцін у чацьвер на штогадовым пасяджэньні міжнароднага дыскусійнага клюбу «Валдай».

Ён адзначыў, што «нішто прыўнесенае звонку ўнутр той ці іншай структуры, таго ці іншага народу, таго ці іншага этнасу працаваць ня будзе без уліку спэцыфікі, культуры, гісторыі народу і гэтак далей».

«Таму трэба даць самім беларусам спакойна разабрацца з усёй сытуацыяй, прыняць адпаведныя рашэньні. Можа быць, гэтыя рашэньні ляжаць на шляху прыняцьця паправак у дзейную Канстытуцыю альбо прыняцьця новай Канстытуцыі», — сказаў Пуцін.

Ён нагадаў, што аб канстытуцыйнай рэформе казаў публічна прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка.

«Так, можна сказаць: ну, цяпер ён там што-небудзь напіша сабе на карысьць, і ўсё гэта нічога ня мае агульнага з дэмакратыяй. Але вы ведаеце, усё ж можна абылгаць, на ўсё можна паглядзець скептычна», — лічыць Пуцін.

Паводле яго слоў, «тое, што адбывалася ў Беларусі, выгадна адрозьніваецца ад таго, што адбывалася на вуліцах некаторых буйных гарадоў разьвітых дэмакратый».

«Так, і жорсткасьць была і ўсё, можа быць, нават неапраўданая, але тады няхай адкажуць тыя, хто гэта дапусьціў, але ў цэлым, калі параўноўваць і паглядзець на малюнкі, — ва ўсякім выпадку, бяззбройнага чалавеку ў сьпіну ніхто не страляў з баявой зброі. Вось я пра што», — сказаў Пуцін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG