«I stand with the woman of Belarus. Я падтрымліваю беларускіх жанчын», — кажуць у відэазвароце былая Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан, былая прэзыдэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце і эўракамісар Вера Юрава.
Даля Грыбаўскайце і Вера Юрава выказалі словы падтрымкі жанчынам Беларусі па-ангельску і па-беларуску, Гілары Клінтан — па-ангельску.
Відэазварот выклала ў сваім тэлеграм-канале Сьвятлана Ціханоўская.