Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча падпісала кантракт на пастаўкі дацкага газу замест расейскага


Кантракт на пастаўкі дацкага газу 21 кастрычніка падпісалі польскі канцэрн PGNiG і дацкая кампанія Ørsted.

Кантракт будзе дзейнічаць з пачатку 2023 па кастрычнік 2028 году, паведамляюць польскія СМІ. За гэты час PGNiG закупіць амаль 6 з паловай мільярдаў кубамэтраў дацкага прыроднага газу.

Як заявіў прэзыдэнт польскага нафтагазавага канцэрну PGNiG Ежы Квяціньскі, кантракт з датчанамі павялічыць энэргетычную бясьпеку Польшчы.

«Мы не хаваем, што хочам, каб гэтае пагадненьне дазволіла нам імпартаваць газ па заканчэньні кантракту з расейскім „Газпромам“, гэта значыць, у канцы 2022 году», — сказаў Квяціньскі.

Цяпер гадавое спажываньне газу ў Польшчы складае прыблізна 19 мільярдаў кубамэтраў. Сыравіна пастаўляецца ў Польшчу, сярод іншага, з Расеі, ЗША, Катару і Нарвэгіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG