Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўлу Севярынцу працягнулі тэрмін сьледзтва яшчэ на два месяцы


Народны пікет свабоды і салідарнасьці перад Камароўскім рынкам, 7 чэрвеня 2020
Народны пікет свабоды і салідарнасьці перад Камароўскім рынкам, 7 чэрвеня 2020

Сустаршыню аргкамітэту дзеля стварэньня партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Паўлу Севярынцу працягнулі тэрмін сьледзтва яшчэ на два месяцы — да 20 сьнежня, паведаміла жонка палітыка Вольга Севярынец на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

«Пра гэта нават адвакату не паведамілі. Паша напісаў у лісьце. Проста выклікалі, зачыталі, без абгрунтаваньня і тлумачэньня. Ён нічога не падпісваў і параіў сьледчаму напісаць рапарт, каб не ламаць сабе жыцьцё і ня ўдзельнічаць у беззаконьні. Сьледчы прамаўчаў», — напісала жонка палітыка.

Севярынец быў затрыманы 7 чэрвеня каля свайго дома неўзабаве пасьля таго, як правёў на плошчы перад сталічным Камароўскім рынкам «народны пікет свабоды і салідарнасьці» побач зь пікетамі для збору подпісаў за вылучэньне альтэрнатыўных Аляксандру Лукашэнку кандыдатаў у прэзыдэнты.

21 жніўня Севярынец меўся выйсьці на волю пасьля 75 сутак адміністрацыйнага арышту. Аднак напярэдадні ягонай жонцы патэлефанавалі са Сьледчага камітэту і паведамілі: у дачыненьні да Паўла Севярынца распачатая справа паводле артыкула 108 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу (затрыманьне паводле непасрэдна ўзьніклага падазрэньня ва ўчыненьні злачынства).

Затым стала вядома, што Севярынцу выставілі абвінавачваньне паводле часткі 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу (удзел у масавых беспарадках), ён быў затрыманы яшчэ на два месяцы.

Беларускія праваабаронцы прызналі Севярынца палітвязьнем, а арганізацыя «Міжнародная амністыя» — вязьнем сумленьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG