Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка — Нарышкіну: «У гэтым сьвеце шалёным сяброў у нас няшмат»


Сяргей Нарышкін, дырэктар Службы зьнешняй выведкі Расеі
Сяргей Нарышкін, дырэктар Службы зьнешняй выведкі Расеі

Абстаноўка вакол «саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі» складваецца няпростая і саюзьнікам неабходна разам рэагаваць на выклікі. Пра гэта 22 кастрычніка заявіў Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з дырэктарам Службы зьнешняй выведкі Расеі Сяргеем Нарышкіным.

«У гэтым сьвеце шалёным, асабліва ашалелым ад гэтай пандэміі, сяброў у нас няшмат, — цытуе Лукашэнку Interfax. — Ува ўсіх цікавасьць да нас — да Расеі, да Беларусі. Мы павінны рэагаваць. Думаю, мы пра многае дамовімся: пра нашу супольную працу, дзейнасьць на карысьць нашых народаў, вядома».

«Спэцслужбы могуць зрабіць яшчэ шмат і шмат для таго, каб забясьпечыць інтарэсы нашых дзяржаваў, нашых грамадзян, абараніць ад тых пагрозаў, якія з пэўнай пэрыядычнасьцю ўзьнікаюць», — адзначыў у сваю чаргу Нарышкін.

Нарышкін паведаміў, што ў Менску 22 кастрычніка пройдзе супольнае пасяджэньне калегіяў дзьвюх спэцслужбаў.

У канцы верасьня Нарышкін, які апошнім часам нярэдка стаў выступаць з палітычнымі заявамі, сказаў, што ЗША нібыта ўмешваюцца ў рэлігійнае жыцьцё Беларусі, імкнучыся сутыкнуць праваслаўных і каталікоў. Паводле яго, апанэнты Лукашэнкі рыхтавалі «рэзанансавую правакацыю» супраць Рыма-каталіцкай царквы, ажно да забойства сьвятара, паведамляла агенцтва «РИА». Далейшага разьвіцьця гэтыя сьцьвярджэньні ня мелі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG