Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У гомельскай мастачкі прайшоў ператрус, ёй пагражае крымінальная справа


Марыя Тульжанкова, архіўнае фота
Марыя Тульжанкова, архіўнае фота

У гомельскай мастачкі Марыі Тульжанковай, якая тыдзень таму вярнулася пасьля навучаньня ў Польшчы, прайшоў ператрус. Пра гэта паведаміў Свабодзе праваабаронца Леанід Судаленка. У Марыі забралі носьбіты інфармацыі і ноўтбук.

«Потым яе павезьлі чамусьці ў фінансавую міліцыю. Пазьней яна патэлефанавала мне і сказала, што яе прывезьлі ўжо ў Сьледчы камітэт, і гаворка ідзе пра крымінальную справу па артыкуле 342 — арганізацыя ці ўдзел у масавых беспарадках», — сказаў праваабаронца.

Паводле яго, цяпер Марыю Тульжанкову павязуць у ізалятар часовага ўтрыманьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG