Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызвалілі з-пад варты яшчэ двух фігурантаў справы PandaDoc


Віктар Куўшынаў, Дзьмітры Рабцэіч, Уладзіслаў Міхалап, Юлія Шардыка — супрацоўнікі Pandadoc,узятыя пад варту 5 верасьня
Віктар Куўшынаў, Дзьмітры Рабцэіч, Уладзіслаў Міхалап, Юлія Шардыка — супрацоўнікі Pandadoc,узятыя пад варту 5 верасьня

Сёньня зьмянілі меру стрыманьня двум фігурантам справы PandaDoc — галоўны бухгальтар Юлія Шардыка і HR Уладзіслаў Міхалап вернуцца дадому. Пра гэта паведаміў партал TUT.BY.

Раней на волю выйшаў дырэктар менскага офіса кампаніі Дзьмітры Рабцэвіч, ён быў сярод удзельнікаў сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у СІЗА КДБ. Тром фігурантам абраная мера стрыманьня ў выглядзе падпіскі аб нявыезьдзе, паведамілі TUT.BY адвакаты. Пад вартай застаецца яшчэ адзін супрацоўнік PandaDoc — мэнэджар па прадукце Віктар Куўшынаў.

11 верасьня ўсім чацьвярым затрыманым прад’явілі абвінавачаньне ў махлярстве, учыненым арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры (ч. 4 артыкула 209 КК), хоць першапачаткова гаворка ішла пра крымінальную справу па факце крадзяжу зь бюджэту 107 тысяч рублёў (ч. 4 арт. 210 КК). Фігуранты віны не прызналі.

Пасьля сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА на волю выйшаў і сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі Юры Васкрасенскі, які ў эфіры дзяржаўных тэлеканалаў заявіў, што мае намер узяць удзел у канстытуцыйнай рэформе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG