Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская абвясьціла «народны ўльтыматум» Лукашэнку і дала яму 13 дзён


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

«Народны ўльтыматум» апублікаваны ў афіцыйным тэлеграм-канале Сьвятланы Ціханоўскай з тэрмінам выкананьня да 25 кастрычніка.

Ціханоўская дае Лукашэнку 13 дзён, каб «выканаць тры абавязковыя патрабаваньні»:

  1. Лукашэнка павінен абвясьціць аб сыходзе.
  2. Гвалт на вуліцах павінен спыніцца цалкам.
  3. Усе палітвязьні павінны быць вызвалены.

Калі да 25 кастрычніка гэтыя патрабаваньні ня будуць выкананыя, «уся краіна выйдзе на вуліцы», абяцае Ціханоўская, і «26 кастрычніка пачнецца нацыянальны страйк усіх прадпрыемстваў, блякаваньне ўсіх дарог, абвал продажаў у дзяржаўных крамах».

Паводле Ціханоўскай, тое, што цяпер сілавікі б’юць ня толькі мужчын, а і жанчын, і дзяцей, і старых, — «гэта дзяржаўны тэрор, і кожны, хто яшчэ не прыняў рашэньне перайсьці на бок народу — саўдзельнік тэрору». Яна дадала, што «размовы за кратамі — гэта не дыялёг, біць свой народ пасьля заяваў аб гатоўнасьці да перамоваў — не дыялёг».

«У вас ёсьць 13 дзён, каб выканаць тры ўмовы. У нас ёсьць 13 дзён, каб падрыхтавацца, і ўвесь гэты час беларусы будуць працягваць свой мірны і настойлівы пратэст», — гаворыцца ў канале Ціханоўскай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG