Яшчэ ў жніўні, пасьля пачатку пратэстаў, многія затрыманыя распавядалі, як іх выводзілі з аўтазакаў і праганялі праз «калідор», дзе сілавікі іх зьбівалі. Сёньня Тэлеграм-канал Nexta апублікаваў відэа, як гэта выглядала, зьнятае з аўтазака «падчас гарачай пары пратэстаў»: на ім міліцыянты стаяць у шэрагу і па чарзе б'юць дубінкамі затрыманых, якія праходзяць па «калідоры».
Месца і час здымкаў невядомыя. Асьцярожна: жорсткія кадры і шмат нецэнзурнай лексыкі!