Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МУС прыгразілі, што будуць ужываць баявую зброю супраць пратэстоўцаў


Паранены падчас акцыі пратэсту 11 кастрычніка ў Менску
Паранены падчас акцыі пратэсту 11 кастрычніка ў Менску

Першы намесьнік міністра ўнутраных спраў Беларусі Генадзь Казакевіч заявіў 12 кастрычніка, што «пры неабходнасьці» сілавікі будуць ужываць спэцсродкі і баявую зброю супраць пратэстоўцаў у Беларусі.

Паводле Казакевіча, МУС адзначае «паступовае затуханьне пратэстнага руху, як па тэрыторыях, так і па масавасьці», пратэсты зьмясьціліся збольшага ў Менск і сталі «арганізаванымі скрайне радыкальнымі».

«Мы сутыкнуліся ня проста з агрэсіяй, а з групамі баевікоў, радыкалаў, анархістаў, футбольных фанатаў, спробамі вярнуць Беларусь у пачатак жніўня», — сказаў Казакевіч пра акцыю пратэсту ў Менску 11 кастрычніка, адзначыўшы, што ведамства не дапусьціць «каляровай рэвалюцыі» ў Беларусі.

«Ад імя МУС заяўляю: мы ня сыдзем з вуліц і забясьпечым парадак у краіне. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў і вайскоўцы ўнутраных войск у выпадку неабходнасьці будуць прымяняць спэцсродкі і баявую зброю», — заявіў Казакевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG