Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскую выкладчыцу Натальлю Суславу зноў пакаралі арыштам на 10 дзён


Натальля Суслава
Натальля Суслава

Натальлю Суславу затрымалі 11 кастрычніка. Міліцыя абвінаваціла яе ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 20 верасьня.

У справе была пастанова накласьці арышт на маёмасьць — мабільны тэлефон і 27 рублёў. Выкладчыца патлумачыла, што 20 верасьня сапраўды была ў цэнтры гораду, выказвала сваю грамадзянскую пазыцыю.

«Я менавіта 20 верасьня прыйшла ў цэнтар гораду. Было 40 дзён па Аляксандру Віхору, які загінуў сорак дзён таму. Я павінна была ўскласьці кветкі на месца яго гібелі, я лічу, што гэта важна. Каб Сашавы блізкія ведалі, што пра яго памятаюць», — патлумачыла Натальля Суслава.

Судзьдзя Віктар Казачок пакараў яе арыштам на 10 дзён. Раней яна ўжо адбывала арышт цягам 8 дзён.

Натальля Суслава выкладае расейскую літаратуру ў Гомельскім дзяржунівэрсытэце імя Францішка Скарыны. Яна кандыдатка філялягічных навук.

Па ўсёй Беларусі 11 кастрычніка затрымалі каля 620 чалавек.

Як адзначаюць назіральнікі, марш 11 кастрычніка паводле маштабу ўжываньня сілы і спэцсродкаў параўнальны зь першымі акцыямі пасьля асноўнага дня прэзыдэнцкіх выбараў 9–12 жніўня.

Людзей жорстка білі, закідвалі сьвятлашумавымі гранатамі, труцілі сьлезацечным газам, палівалі аранжавай жыжкай з вадамётаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG