Кіраўнік МЗС Канады Франсуа-Філіп Шампань асудзіў «шакавальныя і бесьперапынныя рэпрэсіі» супраць удзельнікаў беларускіх пратэстаў 11 кастрычніка.
«Гвалт ня можа быць адказам на законнае імкненьне народу да дэмакратыі і свабоды. Я буду абмяркоўваць гэтую сытуацыю з ключавымі партнэрамі на гэтым тыдні падчас маёй паездкі ў Эўропу», — напісаў кіраўнік МЗС Канады.
Дзясяткі тысячаў беларусаў выйшлі 11 кастрычніка на «Маршы гонару» ў Менску і іншых гарадох краіны. Пратэстоўцаў у Менску разганялі сьвятлашумавымі гранатамі, сьлезацечным газам, вадамётамі. Сілавікі дзейнічалі жорстка, ёсьць параненыя.