Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан і Таджыкістан падпісалі дамову аб саюзьніцкіх дачыненьнях


Касым-Жамарт Такаеў і Эмамалі Рахмон на адкрыцьці Дзён культуры Казахстану ў Таджыкістане, 22 жніўня 2024. Афіцыйнае фота
Касым-Жамарт Такаеў і Эмамалі Рахмон на адкрыцьці Дзён культуры Казахстану ў Таджыкістане, 22 жніўня 2024. Афіцыйнае фота

Падпісаньне адбылося ў рамках візыту прэзыдэнта Казахстану Касым-Жамарта Такаева ў Таджыкістан.

Прэзыдэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон заявіў, што перамовы з кіраўніком Казахстану Касым-Жамартам Такаевым пацьвердзілі ўмацаваньне адносін паміж краінамі і спрыялі падпісаньню шэрагу важных дакумэнтаў, якія паглыбляюць двухбаковае ўзаемадзеяньне.

«Асабліва адзначу гістарычнае падпісаньне дамовы аб саюзьніцкіх дачыненьнях. Гэты найважнейшы дакумэнт, безумоўна, адкрывае новую старонку ў гісторыі супрацы дзьвюх краін і, упэўнены, стане трывалым падмуркам нашага стратэгічнага партнэрства», — сказаў Эмамалі Рахмон.

У сваю чаргу прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў дадаў, што гэты дакумэнт «азначае пачатак якасна новага этапу двухбаковай супрацы».

«Цяпер два братэрскія народы з поўнай упэўненасьцю могуць гаварыць аб саюзьніцтве паміж нашымі краінамі. Паміж нашымі краінамі няма якіх-небудзь праблемных пытаньняў. Дамовіліся і далей імкнуцца да ўмацаваньня ўзаемавыгаднага шматплянавага партнэрства», — заявіў прэзыдэнт Казахстану.

Казахстан і Таджыкістан уваходзяць у склад СНД, Арганізацыю дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ).

У траўні 2023 году ў Кітаі заявілі аб стварэньні новай арганізацыі з постсавецкімі краінамі Цэнтральнай Азіі, якая прадугледжвае сталы мэханізм сустрэчы кіраўнікоў Кітаю, Казахстану, Кіргізстану, Таджыкістану, Туркмэністану і Ўзбэкістану.

Казахстан і Таджыкістан таксама ўваходзяць у Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG