Заява Аляксандра Лукашэнкі аб ўкраінскіх бесьпілётніках, якія заляцелі ў Беларусь, не заслугоўвае даверу. Пра гэта «Люстэрку» заявіў старшыня камітэту Вярхоўнай рады Ўкраіны па зьнешняй палітыцы і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Аляксандар Меражко.
Часовай паверанай у справах Украіны ў Беларусі Вользе Цімуш уручана нота з «рашучым пратэстам» у сувязі з «парушэньнем мяжы» Беларусі «групай бесьпілётных лятучых апаратаў, запушчаных з тэрыторыі Ўкраіны», паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных справаў Беларусі.
На тэму далейшага знаходжаньня ва ўладзе Аляксандр Лукашэнка паразважаў 10 жніўня ў Шклоўскім раёне падчас размовы з групай людзей, прадстаўленай як жыхары аграгарадку Гарадзішча.
Парушэньне мяжы 9 жніўня групай «запушчаных з тэрыторыі Украіны ўдарных бесьпілётных лятучых апаратаў», якая «была зьбітая сіламі СПА», — гэта «вельмі сур’ёзны інцыдэнт, які не застанецца без належнай міжнародна-прававой і субстантыўнай ацэнкі», зьявіўся камэнтар МЗС Беларусі, які цытуе «Позірк».
Расейскі відэахостынг Rutube, які лічыцца альтэрнатывай YouTube, зьнік з крамы аплікацыяў AppStore для карыстальнікаў Iphone.
10 жніўня міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін на пазаплянавым брыфінгу заявіў, што Аляксандар Лукашэнка даў загад узмацніць групоўкі войскаў у Гомельскай вобласьці.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што 9 жніўня сілы СПА нібыта зьнішчылі некалькі паветраных цэляў над тэрыторыяй Беларусі, якія ляцелі з тэрыторыі Ўкраіны.
31 ліпеня ў Іране пакаралі сьмерцю праз павешаньне сама меней 29 чалавек, 26 зь іх — групай у адной з турмаў, паведамілі праваабарончыя арганізацыі 9 жніўня.
Пытаньне віны і адказнасьці за паразу 2020 году многім падаецца нясвоечасовым і недарэчным. Але, не асэнсаваўшы яго, беларусы асуджаныя на паўтарэньне драмы, якой магло ня быць.
У сьпісе ўзбраеньняў і боепрыпасаў — пераносныя зэнітна-ракетныя комплексы Stinger, боепрыпасы для высокамабільных ракетных комплексаў HIMARS, артылерыйскія боепрыпасы калібру 155 мм і 105 мм.
У Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Беларусі не чакаюць праблем з YouTube, аналягічным расейскім.
«Белсат» будзе вяшчаць на адным канале з рэдакцыямі на ўкраінскай і расейскай мовах, аднак скарачэньне беларускамоўнага вяшчаньня будзе не трохразовым, а зь цяперашніх 12 да прыкладна 8 гадзінаў.
Міністарка замежных справаў Канады Мэлані Жалі сёньня абвясьціла, што краіна ўводзіць санкцыі супраць дзесяці фізычных асобаў і шасьці юрыдычных асобаў Беларусі.
Расейскія карыстальнікі раней 9 жніўня скардзіліся на недаступнасць і збоі ў працы мэсэнджэра.
У чацьвёртую гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі ў дачыненьні да 19 фізычных і 14 юрыдычных асобаў зь Беларусі.
9 жніўня беларусы за мяжой выходзяць на акцыі ў гадавіну выбараў 2020-га. У Беларускі працягваюцца рэпрэсіі. Украінскія вайскоўцы атакуюць Курскую вобласьць.
Гэта адбылося пасьля больш чым гадавога чаканьня рашэньня грузінскіх уладаў.
Вялікая Брытанія ў гадавіну прэзідэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі пашырыла санкцыі на 4 беларускіх чыноўнікаў і 3 прадпрыемствы, а таксама абвясьціла аб выдзяленні сродкаў на праваабарончую дзейнасьць.
Малгажата Папроцка запэўніла, што «ёсьць адпаведныя каналы для кантакту з Пачобутам», гэтае пытаньне пастаянна стаіць на парадку дня прэзыдэнта Польшчы. Яна выказала спадзеў на тое, што «гэтая справа неўзабаве знойдзе добры фінал».
Краіны выступілі з нагоды чацьвёртых угодкаў масавых пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году.
Звальненьні ў беларускіх тэатрах сталі рэгулярнымі.
Дэпутат парушыў патрабаваньне раскрываць інфармацыю, не паведаміўшы у сваёй дэклярацыі пра бізнэс у Беларусі.
У Беларусі з 1 студзеня 2022 году ў адказ на заходнія санкцыі ўвялі забарону на імпарт зь «недружалюбных краін».
Падзеі 9 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
На пляцоўцы электронных таргоў «Белюразабесьпячэньне» выставілі на таргі аўтамабіль Kia, які належыць палітвязьню Андрэю Краўчуку. Тое, што менавіта ён валодае машынай, «Зеркалу» пацьвердзіў BELPOL.
Кіраўнік расьсьледніцкага праекту Bellingcat Хрыста Грозеў у тэлевізійнай гутарцы з Deutsche Welle паразважаў, чаму пад абмен паміж Расеяй і Захадам ня трапілі беларускія палітвязьні.
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка адказвае на папрокі і прэтэнзіі на адрас каманды Ціханоўскай, разважае, чаму дагэтуль не ўдаецца вызваліць палітвязьняў, і адказвае на пытаньне, у чым сёньня павінна палягаць агульная стратэгія дэмакратычных сілаў.
Украінскі пастаўшчык люксавых аўтамабіляў у Расею празь Беларусь дапамагаў экспартаваць і беларускія калійныя ўгнаеньні ў абыход санкцый цягам 2023 году.
Сваім чарговым указам № 298 Лукашэнка прызначыў на новыя пасады альбо на новы пяцігадовы тэрмін шэраг судзьдзяў. Праваабаронцы прааналізавалі прызначэньні.
Сайт і дадатак YouTube перасталі адкрывацца ў Расеі. Пра гэта сьведчаць скаргі карыстальнікаў.
Як інфармуе Беларуская Асацыяцыя журналістаў (БАЖ), 30 ліпеня 2024 году Камітэт правоў чалавека ААН зарэгістраваў скаргі журналістаў-фрылянсэраў Тацяны Смоткінай і Зьмітра Лупача на парушэньне іх правоў у Беларусі.
Атака вайскоўцаў Украіны на Курскую вобласьць — знакавая падзея расейска-ўкраінскай вайны. Гэта не маленькая партызанская вылазка, як тое было раней, а паўнавартасная вайсковая апэрацыя з выкарыстаньнем значнай жывой сілы і бранятэхнікі. Лукашэнка на гэтыя падзеі пакуль ніяк не рэагуе. Чаму?
Законапраект прадугледжвае зьмякчэньне пакараньняў па шэрагу злачынстваў, у тым ліку «наркатычных», але не закране «экстрэмістаў».
Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль выступіў з заявай з нагоды чарговых угодкаў масавых пратэстаў у Беларусі, якія пачаліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году з прычыны фальсыфікацыі іх вынікаў.
Усе запыты, якія накіроўвалі ўкраінскія прадпрыемствы, у Беларусі праігнаравалі.
Аляксандар Лукашэнка правёў сустрэчу з прадстаўнікамі міністэрстваў унутраных спраў краін Садружнасьці незалежных дзяржаў.
Вадзім Пракоп’еў, Андрэй Ягораў і Аляксандар Кныровіч ад імя фракцыі Каардынацыйнай рады «Беларусы» апублікавалі заяву, у якой выступілі супраць падаўжэньня мандату Ціханоўскай у якасьці лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі.
19 жніўня ў Менскім гарадзкім судзе будуць разглядаць чарговую крымінальную справу супраць Аляксандра Азарава, паведамляе «Вясна».
Міністэрства інфармацыі Беларусі заблякавала сайты Airbnb, Megogo, Battle.net і Hetzner. Прычынай блякаваньня называецца нявыплата падаткаў.
Нігер усьлед за Малі разарваў дыпляматычныя дачыненьні з Украінай пасьля зьнішчэньня на малійскай тэрыторыі падразьдзелу прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр».
Напружанасьць у рэгіёне абвастрылася на фоне вайны Ізраілю ў сэктары Газа і забойства на мінулым тыдні ў Тэгеране Ісмаіла Ханія, аднаго зь лідэраў палестынскага руху ХАМАС, які ЗША і Эўразьвяз лічаць тэрарыстычнай арганізацыяй.
Паведамленьняў аб рэгістрацыі выпадкаў захворваньня на афрыканскую чуму няма. 10 гадоў таму ў Беларусі ў выніку эпідэміі афрыканскай чумы закрывалі цэлыя сьвінакомплексы.
Хаця Беларусь адыграла сваю ролю ў маштабным абмене вязьнямі паміж Расеяй і краінамі Захаду на мінулым тыдні, ніводзін з 1400 беларускіх палітвязьняў ня быў вызвалены, піша The New York Times.
Камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі СПА Беларусі генэрал-маёр Андрэй Лук’яновіч знаходзіцца зь візытам у Іране.
На якіх падставах адбывалася фармаваньне беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў? Якое месца ў гэтых працэсах займала беларуская мова? Як і кім тагачасныя беларускія дзеячы бачылі і называлі сябе і сваіх суседзяў?
Беларускія спартоўцы, якіх на Алімпіядзе ў Парыжы ўсяго 17, паказваюць вельмі добрыя вынікі. На гэты момант адзін залаты, два срэбраныя мэдалі.
Зарэгістраваную ў Літве кампанію, якая экспартуе аўтамабілі, аштрафавалі за абыход санкцыяў Эўразьвязу на 13,6 млн эўра.
З 1 жніўня ў Расеі фіксуюць праблемы з доступам да сэрвісаў YouTube: павольнае прайграваньне відэа ці недасяжнасьць. Што гэта такое і ці можа паўтарыцца ў Беларусі.
Раней некалькі краінаў Захаду папрасілі сваіх грамадзянаў устрымацца ад візытаў у шэраг краінаў рэгіёну.
Загрузіць яшчэ