Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд Вэнэсуэлы прызнаў Мадура прэзыдэнтам, нягледзячы на пратэсты


Нікаляс Мадура. Архіўнае фота
Нікаляс Мадура. Архіўнае фота

Вярхоўны суд Вэнэсуэлы пацьвердзіў заявы прэзыдэнта Нікаляса Мадура аб яго перамозе на апошніх прэзыдэнцкіх выбарах і афіцыйна аб'явіў яго пераможцам. Пра гэта паведамляе Associated Press.

Пасьля чэрвеньскіх выбараў у Вэнэсуэле пачаліся масавыя пратэсты. Іх удзельнікі абвінавачваюць Нікаляса Мадура, які, паводле афіцыйных звестак, перамог зь невялікім адрывам, у падтасоўваньні вынікаў. Прадстаўнікі апазыцыі настойваюць, што на выбарах перамог Эдмунда Гансалес з вынікам больш як 70% галасоў. Гэтае сьцьвярджэньне заснавана, у прыватнасьці, на зьвестках экзыт-полаў, апублікаваных у інтэрнэце.

Вярхоўны суд назваў іх несапраўднымі і прызнаў Мадура пераможцам выбараў. Ён таксама пагадзіўся са сьцьвярджэньнямі Мадура аб тым, што кібэратака, арганізаваная хакерамі з Паўночнай Макэдоніі, затрымала падлік галасоў у ноч выбараў і публікацыю дэталізаваных вынікаў. Доказы таго, што такая кібэратака мела месца, прыведзеныя не былі. Агенцтвы называюць Вярхоўны суд краіны ляяльным ураду Мадура.

Дзевяць дзяржаў Лацінскай Амэрыкі, сярод якіх Аргентына, Коста-Рыка, Панама, Парагвай, Эквадор, усумніліся ў перамозе Мадуры, заклікалі перагледзець вынікі выбараў. ЗША назвалі пераможцам выбараў Эдмунда Гансалеса.

Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, у сваю чаргу, павіншавалі Нікаляса Мадура зь перамогай на выбарах.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG