Расея і Ўкраіна абмяняліся палоннымі ў фармаце «115 на 115».
«У цяперашні час усе расейскія вайскоўцы знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дзе ім надаецца неабходная псыхалягічная і мэдыцынская дапамога, а таксама дадзеная магчымасьць зьвязацца са сваякамі. Усе вызваленыя вайскоўцы будуць дастаўленыя ў Расейскую Фэдэрацыю для праходжаньня лячэньня і рэабілітацыі ў мэдыцынскіх установах Мінабароны Расеі», — адзначаецца ў прэс-рэлізе Мінабароны Расеі, які цытуе «Позірк».
Паведамляецца таксама, што «пасярэдніцкія намаганьні гуманітарнага характару» зьдзейсьнілі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.
Раней таксама зьяўляліся паведамленьні, што для абмену ваеннапалоннымі паміж Украінай і Расеяй выкарыстоўваецца тэрыторыя Беларусі. Афіцыйна гэтая інфармацыя звычайна не публікавалася.
- Украінская армія ўвайшла на тэрыторыю Курскай вобласьці Расеі 6 жніўня. З таго дня ў рэгіёне працягваюцца баі. УСУ заяўляюць аб кантролі над дзясяткамі населеных пунктаў, у тым ліку райцэнтрам Суджа. Расейскія ўлады такую інфармацыю альбо адмаўляюць, альбо не камэнтуюць.
- У Курскай вобласьці дзейнічае рэжым надзвычайнай сытуацыі фэдэральнага маштабу. З рэгіёну эвакуявалі больш за сто тысяч чалавек. Эвакуацыя праходзіць таксама ў прыгранічных з Украінай тэрыторыях Белгарадзкай вобласьці.
Форум