Міхаіл Касьянаў быў прэм’ер-міністрам Расеі ў 2000–2004 гадах.
З 14 жніўня Швайцарыя ўвяла санкцыі ў дачыненьні да 27 грамадзян Беларусі, у асноўным — адказных за рэпрэсіі, а таксама прапагандыстаў і прадстаўнікоў бізнэсу.
З такой прапановай у калёнцы ў выданьні Wprost выступіў экс-намеснік міністра абароны Польшчы, былы камандуючы польскімі сухапутнымі войскамі, генэрал-лейтэнант у адстаўцы Вальдэмар Скшыпчак.
Раённы суд Масквы арыштаваў да 14 кастрычніка грамадзяніна ЗША Джозэфа Татэра паводле абвінавачаньня ў гвалце адносна прадстаўніка ўлады. Яму пагражае да пяці гадоў калёніі за, як сьцьвярджаецца, удар у перадплечча супрацоўніцы паліцыі.
Офіс дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай працягвае перамовы зь літоўскім бокам аб спрашчэньні ўезду ў краіну аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі, паведаміў галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.
Выбудоўваць інтэграцыйныя сувязі паміж Беларусьсю і Расеяй трэба па прыкладзе адносінаў лідэраў дзьвюх краінаў — аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёньня падчас інтэрвію тэлеканалу «Россия».
Былога старшыню габрэйскай абшчыны і дырэктара ТАА «Горадзенскае агенцтва нерухомасьці» Рамана Сьмірнова судзяць за абразу Аляксандра Лукашэнкі, піша Hrodna. life.
Пра гэта са спасылкай на старонку мастака-акцыяніста ў «Фэйсбуку» паведамляе агенцтва «Позірк».
Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію тэлеканалу «Россия» адказаў на пытаньне, ці гатовы ён ужыць ядзерную зброю.
Галоўнакамандуючы УСУ Аляксандар Сырскі заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы кантралююць у Курскай вобласьці 82 населеныя пункты на плошчы 1150 квадратных кілямэтраў.
Суд у Маскве асудзіў 28-гадовага філёляга Алега Селіверава да трох гадоў калёніі па справе аб распальваньні нянавісьці да ўлады за камэнтары ў тэлеграм-канале Nexta. Пра гэта паведамляе SOTAvision.
Літва ўвяла двухэтапную забарону на ўезд на тэрыторыю краіны аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі — з 18 ліпеня і з 16 жніўня.
Раней лічылі, што ў Малі маглі загінуць сама меней 20 вагнэраўцаў.
У Беларусі загаварылі пра магчымасьць датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў. Наколькі рэальныя такія пляны і што такі сцэнар можа даць Лукашэнку?
На перамовы, якія пройдуць у Досе, прыбылі прадстаўнікі чатырох краін — Ізраілю, Катару, ЗША і Эгіпту.
Літва падпісала дамову зь Беларусьсю аб супрацы ў барацьбе з парушэньнямі мытнага заканадаўства ў ліпені 1996 году ў Вільні.
У праекце «Сьведкі Лукашэнкі» адвакат, палітык, былы кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч распавядае пра дзейнасьць студэнцкіх незалежных арганізацыяў у пачатку 1990-х.
За сытуацыяй на памежнай беларускай тэрыторыі пільна назіраюць падразьдзелы выведкі Міністэрства абароны і Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны, каб разумець, наколькі сытуацыя можа зьмяніцца.
Найбольш — у кірунку Літвы і Польшчы.
У канцы ліпеня пра затрыманьне Сяргея Сізіна паведаміла Супольнасьць беларускіх чыгуначнікаў.
Зь верасьня з пачаткам новага навучальнага году ў многіх школах Манголіі асноўнай замежнай мовай стане ангельская, абвясьціла міністэрства адукацыі Манголіі. Раней у большасьці школаў выкладалася расейская мова.
Дзьве хакерскія групоўкі арганізавалі фішынгавую атаку на актывістаў, а таксама супрацоўнікаў незалежных СМІ, некамэрцыйных арганізацыяў і дабрачынных фондаў, у тым ліку расейскіх і беларускіх.
Латвія вырашыла дазволіць пропуск некаторых аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі. Поўную забарону на ўезд увялі месяц таму ў рамках новых санкцыяў Эўразьвязу супраць рэжыму Лукашэнкі.
Ці мае сэнс у цяперашніх умовах праводзіць выбары лідэра дэмакратычных сілаў? Ці мінаюць ужо паўнамоцтвы Сьвятланы Ціханоўскай?
У 2023 годзе Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да 3388 рэсурсаў і іх «люстэркаў», якія ўлады называюць «дэструктыўнымі».
Пытаньне поўнага закрыцьця мяжы зь Беларусьсю «датычыцца двухбаковых адносінаў паміж краінамі», польскі бок чакае ад Менску супрацоўніцтва па раней агучаных патрабаваньнях, заявіў міністар унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семаняк.
Масква афіцыйна не зьвярталася па дапамогу ў АДКБ ў сувязі з сытуацыяй ў Курскай вобласьці, гаворыцца ў адказе Сакратарыята АДКБ на запыт казахскай служба Радыё Свабода.
Хто і як у рэальнасьці кіраваў грамадзкімі пратэстамі 2020 году? Які быў плян штабу? Ці існуюць межы палітычнага лідэрства? Ці можа NEXTA паўтарыць досьвед 2020 году?
Перад гэтым генэральная пракурорка Літвы Ніда Грунскене заявіла аб павелічэньні колькасьці спробаў абысьці санкцыі супраць Беларусі і Расеі.
У новым відэа праекту «Сьведкі Лукашэнкі» — адвакат, палітык, былы кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч
Міністэрства абароны Беларусі зноў прымае дэлегацыю з Ірану. Гэта ўжо трэці афіцыйны візыт па лініі абаронных ведамстваў Беларусі і Ірану за апошнія два тыдні.
Пад кантролем Украіны ў ходзе апэрацыі Ўзброеных сілаў Украіны знаходзяцца 74 населеныя пункты ў Курскай вобласьці Расеі, заявіў увечары 13 жніўня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў афіцыйным Тэлеграм-канале.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Кандыдат на пасаду прэзыдэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп даў інтэрвію амэрыканскаму мільярдэру Ілану Маску.
Ях’я Сінвар — меркаваны архітэктар крывавага нападу на Ізраіль 7 кастрычніка, нечакана прызначаны новым лідэрам тэрарыстычнай групоўкі ХАМАС, уключанай ЗША і ЭЗ у сьпіс забароненых, — мае шчыльныя сувязі з Іранам.
У 2022 годзе ў Расеі пачалі называць даляр і эўра «таксычнымі», калі шырокія санкцыі скарацілі яе доступ да сусьветнай фінансавай сыстэмы, перашкаджаючы сплатам і гандлю.
Беларуская дзяржава пачала адбіраць дамэны ў «экстрэмісцкіх рэсурсаў» яшчэ ў 2023 годзе. Глядзім, да чаго гэта прывяло і што цяпер з папулярнымі некалі парталамі.
Раеейскі палітык, які стаў удзельнікам вялікага абмену вязьнямі паміж Расеяй і краінамі Захаду, расказаў, што на ўзор Марыі Калеснікавай зьбіраўся парваць пашпарт, каб застацца на радзіме. І растлумачыў, чаму гэта не ўдалося.
ЗША накіравалі падводную лодку, узбропеную крылатымі ракетамі, на Блізкі Усход на фоне росту напружанасьці ў рэгіёне піша ВВС.
«У сувязі з парушэньнем паветранай прасторы ўкраінскімі БПЛА» ў МЗС Беларусі 12 жніўня быў выкліканы павераны ў справах Эўразьвязу Стэйн Нёрлаў.
Суд у гучнай справе «падрыхтоўкі тэракту ў Дзень перамогі» распачаўся ў Менскім гарадзкім 26 ліпеня ў закрытым рэжыме. Падрабязнасьці справы агучваліся ў прапагандысцкім фільме АНТ.
Украінскі палітоляг, дырэктар Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магда лічыць, што Лукашэнка псэўдаактыўнасьцю вымушаны апраўдвацца за сваё бязьдзеяньне перад Масквой; і дае ўласны адказ на пытаньне, што будзе, калі Масква загадае беларускаму войску ўступіць у вайну.
ЗША прапануюць Нікалясу Мадуру, які нядаўна быў абвешчаны прэзыдэнтам Вэнэсуэлы трэці раз, сысьці з пасады ў абмен на памілаваньне ў справе аб кантрабандзе наркотыкаў. Пра гэта піша Wall Street Journal (WSJ) са спасылкай на тры крыніцы, знаёмыя з хадой перамоваў.
28 населеных пунктаў у Курскай вобласьці на дадзены момант знаходзяцца пад кантролем Узброеных сіл Украіны. Пра гэта падчас нарады з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным заявіў часовы выканаўца абавязкаў губэрнатара вобласьці Аляксей Сьмірноў.
12 жніўня беларускія вайскоўцы вылецелі самалётам Іл-76МД у Расею. Раней частка падразьдзелаў выехалі чыгуначнымі вайсковымі эшалонамі.
Новых кіраўнікоў атрымалі Міністэрства энэргетыкі і Беларуская чыгунка.
«Сыстэма абароны ахоплівае мяжу Ўкраіны і зь Беларусьсью, і з Расеяй. Сілы абароны гатовыя да абароны і ўжо ўлічылі досьвед поўнамаштабнага наступу».
На Нацыянальным праўным партале зьявіліся прапановы зьменаў у Крымінальны кодэкс, распрацаваныя на загад Лукашэнкі.
Цягам трох дзён, падчас якіх разгортвалася вайсковая апэрацыя ўкраінскіх узброеных сілаў у Курскай вобласьці Расеі, улады Беларусі маўчалі. Не было афіцыйных заяваў. Дзяржаўныя мэдыя толькі трансьлявалі расейскі афіцыёз. Маўчаў і Аляксандар Лукашэнка. Але пасьля працяглай паўзы гучна адрэагаваў.
Беларусь з 2019 году захоўвае 20-е месца ў пераліку краін — экспартэраў вайсковага ўзбраеньня.
Загрузіць яшчэ