Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазьняк прапануе запрасіць на Захад прадстаўнікоў Менска і «пагаварыць канкрэтна аб вызваленьні палітвязьняў»


Зянон Пазьняк
Зянон Пазьняк

Для вызваленьня палітвязьняў неабходна спрабаваць уступіць у перамовы з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі і прапанаваць вярнуць амбасадараў заходніх краін.

Такую думку выказаў лідар руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк у эфіры ютуб-каналу Warta 23 жніўня. Палітык прапанаваў разглядаць палітзьняволеных як палонных на вайне, піша «Позірк».

«Ніхто не кантактуе з чыноўнікамі, ні з (міністрам замежных спраў Максімам) Рыжанковым не кантактуе. (...) Няма ніякіх перамоў. І значыць, будуць толькі лёзунгі: «Вызваляйце палітвязьняў, іначай мы вам мяжу перакрыем, — сказаў ён. — Яны (улады. — „Позірк“.) чыхалі на гэта ўсё».

Выкарыстоўваць магчымасьці могуць тыя, хто валодае «сродкамі абмену», адзначыў Пазьняк.

«Што мы можам абмяняць? Санкцыі», — сказаў ён.

Палітык раскрытыкаваў прапанову сябры Каардынацыйнай рады палітоляга Андрэя Ягорава часткова прызнаць легітымнасьць Лукашэнкі ў абмен на вызваленьне палітвязьняў, назваўшы яе «лухтой, якая ні да чаго не прывядзе, акрамя толькі таго, што зь людзей будуць сьмяяцца».

Пазьняк прапанаваў прызнаць Лукашэнку «па факце», то бок вярнуць некаторых заходніх паслоў у Менск.
«Гэта дасьць магчымасьць некаторых яго чыноўнікаў запрасіць на Захад, таго ж самага міністра замежных спраў, якога ён прызначыў. І пагаварыць канкрэтна аб вызваленьні палітвязьняў, — заявіў палітык. — А размова такая: „Што вы хочаце [узамен]?“ Іначай нічога не адбываецца. Гэта вайна». — сказаў Зянон Пазьняк.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG