Віцэ-прэзыдэнтка ЗША Камала Гарыс набрала неабходную колькасьць галасоў дэлегатаў зьезду Дэмакратычнай партыі, якія бяруць удзел у онлайн-выбарах, каб афіцыйна стаць кандыдаткай на пасаду прэзыдэнта ад партыі.
Удава забітага ў Бэрліне былога чачэнскага палявога камандзіра Зэлімхана Хангашвілі Манана Цатыева выказала неразуменьне рашэньня ўладаў Нямеччыны выдаць Расеі злачынцу — афіцэра Фэдэральнай службы бясьпекі (ФСБ) РФ Вадзіма Красікава.
Ільля Яшын і Уладзімір Кара-Мурза — расейскія апазыцыянэры, вызваленыя ў рамках абмену вязьнямі — адмовіліся падпісваць прашэньне аб памілаваньні.
Сярод асобаў, якія фігуравалі 1 жніўня ў сьпісах на абмен зьняволенымі, знаходзіўся Павал Рубцоў, абвінавачаны ў шпіянажы на карысьць РФ у Польшчы.
Аляксандар Лукашэнка ў часе размовы з жыхарамі аграгарадку Прудок пракамэнтаваў чуткі аб сваім здароўі.
З удзелам міністра ўнутраных справаў Івана Кубракова 2 жніўня адкрыўся новы комплекс будынкаў сьледчага ізалятара № 1 упраўленьня дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС па Менску і Менскай вобласьці.
Камісар ЭЗ па ўнутраных справах Ілва Ёгансан выказала занепакоенасьць нядаўнім рашэньнем Вугоршчыны спрасьціць уезд у краіну для грамадзян Расеі і Беларусі і заклікала Будапэшт даць тлумачэньні.
1 жніўня адбыўся вялікі абмен вязьнямі паміж Расеяй, ЗША і Нямеччынай. Вызвалілі ў тым ліку Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі сьмяротнае пакараньне, а пасьля памілавалі. Расказваем, як гэта асьвятлялі беларускія дзяржаўныя СМІ
У Беларусі, у Гомельскай вобласьці, зьявіцца новы заказьнік. На трэцяй лініі менскага мэтро зробяць асьвятленьне на матыў слуцкіх паясоў. Польшча прызнае праязны дакумэнт іншаземца роўным пашпарту. Расказваем добрыя навіны тыдня.
Намаганьні па вызваленьні беларускіх палітвязьняў, у тым ліку Анджэя Пачобута, вядуцца ішым шляхам, мы дамагаемся гэтага кожны дзень, цытуе кіраўніка МЗС Польшчы Радослава Сікорскага TVN24.
Пасьля расейскага вайсковага ўварваньня, падтрыманага Аляксандрам Лукашэнкам і вайсковым кіраўніцтвам Беларусі, Украіна пачала працэс дэнансацыі або выхаду зь міжнародных пагадненьняў, падпісаных у межах СНД, а таксама двухбаковых — зь Беларусьсю і Расеяй.
Перамовы, накіраваныя на спыненьне разбуральнай вайны Ізраілю ў сэктары Газа, тармазіліся яшчэ да забойства палітычнага лідэра палестынскай групоўкі ХАМАС, уключанай ЭЗ і ЗША ў сьпіс тэрарыстычных арганізацый, Ісмаіла Ханіі.
Журналістка Татара-башкірскай рэдакцыі Радыё Свабода Алсу Курмашава напярэдадні выйшла на волю у выніку масавага абмену зьняволенымі паміж краінамі Захаду і Расеяй. Алсу правяла ў зьняволеньні 288 дзён, 19 ліпеня Вярхоўны суд Татарстану абвінаваціў яе ў распаўсюджваньні «фэйкаў» пра расейскую армію.
Аляксандар Лукашэнка ў часе размовы з жыхарамі вёскі Прудок Мазырскага раёну, якая моцна пацярпела ад прыроднай стыхіі, заявіў, што «прэзыдэнт ЗША ня меў ніякага дачыненьня да арганізацыі абмену паміж Расеяй і краінамі Захаду».
Перад гэтым адзін з турэцкіх чыноўнікаў раскрытыкаваў Instagram за рашэньне блякаваць спачуваньні ў сувязі з гібельлю ў Тэгеране (Іран) Ісмаіла Ханія, палітычнага лідэра палестынскай экстрэмісцкай групоўкі ХАМАС.
Украінскі прэзыдэнт перакананы, што недапушчальны ўдзел у Алімпіядзе спартоўцаў краіны, якая забіла 488 украінскіх спартоўцаў і трэнэраў у часе сваёй агрэсіі.
Пуцін паабяцаў узнагародзіць расейцаў, якіх перадалі эўрапейскія краіны і ЗША.
Захад не пайшоў на падвойнае выключэньне з правілаў угодаў абмену вязьнямі дзеля беларускіх палітвязьняў.
Расея, ЗША і некалькі іншых краін правялі маштабны абмен вязьнямі, які стаў найбуйнейшым з часоў заканчэньня халоднай вайны.
Былы намесьнік кіраўніцы і прадстаўнік у замежных справах у Аб’яднаным пераходным кабінэце (АПК) Валер Кавалеўскі абвясьціў пра заснаваньне і пачатак дзейнасьці Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва.
Спробы новага кіраўніцтва TVP рэфармаваць «Белсат» могуць паставіць на ім крыж ужо зараз, кажуць Свабодзе супрацоўнікі каналу. І справа зусім не ў грашах.
Перад гэтым у Малдове затрымалі двух чыноўнікаў парлямэнту і памежнай паліцыі праз падазрэньне ў дзяржаўнай здрадзе і змове супраць інтарэсаў Малдовы. Паводле сьледзтва, яны перадавалі інфармацыю супрацоўніку «аднаго з пасольстваў».
У Аб'яднаным пераходным кабінэце Сахашчык займаў пасаду прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бясьпецы.
Армянскі бок выказаў падзяку Расеі «за працяглую супольную службу ў забесьпячэньні памежнага кантролю ў паветраным пункце пропуску „Звартноц“» і канстатаваў, што «прэтэнзій да расейскага боку ня мае».
Аб’яднаны пераходны кабінэт Беларусі заснаваў новую ўзнагароду — мэдаль Няскораных (Ларысы Геніюш). Яго будуць уручаць за заслугі перад беларускім народам у барацьбе за правы чалавека і дэмакратычныя свабоды.
Краіны ЭЗ хацелі выдаць сумесную заяву з крытыкай афіцыйных вынікаў выбараў прэзыдэнта Вэнэсуэлы, але Вугоршчына наклала вэта на дакумэнт.
Пра завяршэньне будаўніцтва плота на мяжы зь Беларусьсю 31 ліпеня паведаміла Дзяржаўная кампанія нерухомасьці Латвіі (VNĪ), якая кіравала праектам.
Украінская армія атрымала «невялікую» колькасьць зьнішчальнікаў F-16, сьцьвярджае агенцтва Bloomberg са спасылкай на крыніцы.
ЗША прыпыняюць выдзяленьне дапамогі ўраду Грузіі больш як на 95 мільёнаў даляраў, заявіў на канфэрэнцыі ў Сынгапуры дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен.
У Кішынёве супрацоўнікі Службы інфармацыі і бясьпекі (СІБ) сумесна з пракуратурай па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і асаблівых справах 31 ліпеня праводзяць ператрусы ў будынку парлямэнту Малдовы ў межах крымінальнай справы.
У ноч з 30 на 31 ліпеня адбыўся самы масавы заход дронаў-камікадзэ тыпу «Шагед» у паветраную прастору Беларусі за ўвесь пэрыяд маніторынгу, сьцьвярджае маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».
За год Кітай стаў купляць удвая менш калійных угнаеньняў зь Беларусі. На гэтым рынку Беларусь пасунула Расея. Расказваем, што адбываецца ў кітайска-беларускіх стасунках.
Літоўскі міністар перакананы, што Эўракамісія павінна прааналізаваць рашэньне Вугоршчыны «з пункту гледжаньня цэласнасьці Шэнгенскай зоны і папярэджаньня пагроз».
Папярэднія два этапы адбыліся ў траўні і чэрвені. У іх удзельнічалі падразьдзелы Ўзброеных сіл Беларусі.
Корпус вартавых Іранскай рэвалюцыі паведаміў, што Ісмаіл Ханія, палітычны лідэр палестынскай экстрэмісцкай групоўкі ХАМАС, прызнанай ЗША і ЭЗ тэрарыстычнай арганізацыяй, быў забіты ў сваёй рэзыдэнцыі ў Тэгеране падчас рэйду Ізраілю.
Ізраільскае войска 30 ліпеня паведаміла пра нанясеньне ўдару па паўднёвым прыгарадзе Бэйруту. Цэльлю быў адзін з камандзіраў радыкальнай ісламісцкай групоўкі «Хезбала».
З справаздачы Google аб запытах на выдаленьне кантэнту вынікае, што беларускія ўлады неаднойчы прасілі выдаліць матэрыялы, якія, на іх думку, парушалі заканадаўства Беларусі ці наносілі шкоду рэпутацыі дзяржаўных дзеячаў.
29-30 ліпеня Мінабароны Беларусі праводзіць тактыка-спэцыяльнае вучэньне зь сіламі і сродкамі выведкі Заходняга апэратыўнага камандаваньня.
На нарадзе прысутнічала прапагандыстка Людміла Гладкая, якая нядаўна апублікавала падрабязнасьці працэсу над грамадзянінам Нямеччыны.
Пакуль іншыя краіны Эўразьвязу ўводзяць усё больш абмежаваньняў, вугорскі прэм’ер Віктар Орбан уключыў грамадзян Беларусі і Расеі ў пашыраны сьпіс на «нацыянальную карту».
Агульная працягласьць мяжы зь Беларусьсю складае 1084,2 кілямэтраў.
Прынамсі адзін чалавек загінуў у Вэнэсуэле, калі сілы бясьпекі спрабавалі разагнаць пратэсты, выкліканыя спрэчнымі вынікамі выбараў. Людзі зносяць статуі Уга Чавэса.
Улады ЗША абвясьцілі пра два новыя пакеты вайсковай дапамогі Ўкраіне, на 200 мільёнаў і 1,5 мільярда даляраў.
Афіцыйны Бэрлін у панядзелак адказаў на пагрозы Ўладзіміра Пуціна аднавіць вытворчасьць ядзернай зброі сярэдняй далёкасьці, калі ЗША пацьвердзяць свой намер разьмясьціць ракеты ў Эўропе.
Загрузіць яшчэ