Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта не палітычнае рашэньне». Эманюэль Макрон зрабіў заяву пра затрыманьне Паўла Дурава


Павел Дураў.
Павел Дураў.

«Затрыманьне кіраўніка Telegram на тэрыторыі Францыі адбылося ў рамках судовага расьсьледаваньня. Гэта ні ў якім разе не палітычнае рашэньне. Рашэньне павінны прымаць судзьдзі», — напісаў прэзыдэнт Францыі ў сацыяльнай сетцы Х.

Макрон дадаў, што чытае «ілжывую інфармацыю аб Францыі» пасьля затрыманьня Дурава.

«Францыя як ніколі адданая свабодзе выказваньня меркаваньняў і камунікацыі, інавацыям і прадпрымальніцтву. Так і застанецца», — запэўніў францускі лідэр.

  • 24 жніўня стала вядома, што каля восьмай гадзіны вечара ў аэрапорце Лё Буржэ пад Парыжам быў затрыманы, дапытаны і зьмешчаны пад варту заснавальнік Telegram Павел Дураў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG