У выведцы Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі мяркуюць, што колькасьць наймітаў прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» скарацілася пасьля гібелі яе ўласьніка Яўгенія Прыгожына ў 10 разоў.
«Шмат вэтэранаў ПВК „Вагнэр“ пайшло ўсьлед за колішнімі лідэрамі групоўкі ў іншыя падразьдзелы. У параўнаньні са сваім пікам па ліку ў прыблізна 50 тысяч у 2023 годзе цяпер колькасьць „вагнэраўцаў“ застаецца на ўзроўні каля 5 тысяч, якіх адправілі ў Беларусь і Афрыку», — адзначылі ў вайсковай выведцы Вялікай Брытаніі.
Згодна з паведамленьнем, пасьля гібелі ў жніўні 2023 году Яўгенія Прыгожына ПВК «Вагнэр» стала вельмі раздробленай, таму што яе пакінулі шмат «высокапастаўленых чальцоў».
- 23 чэрвеня 2023 году Яўгеній Прыгожын абвясьціў дэмарш супраць расейскага вайсковага кіраўніцтва.
- 23 жніўня 2023 году ў Цьвярской вобласьці РФ разьбіўся самалёт Embraer Legacy 600. Расавіяцыя пацьвердзіла, што на борце былі кіраўнік вагнэраўцаў Яўгеній Прыгожын і яго намесьнік Дзьмітры Уткін. Аварыя адбылася праз два месяцы пасьля няўдалай спробы бунту вагнэраўцаў.
- Празь некаторы час пасьля бунту Расея пачала рэабілітаваць некаторыя элемэнты ПВК: як паведамлялі ў брытанскай выведцы, баевікам ПВК «Вагнэр» выдалі афіцыйныя дакумэнты, якія вызначаюць іх як вэтэранаў баявых дзеяньняў. Таксама ПВК была ўключаная ў структуру Расгвардыі.
- У студзені паведамлялася, што Расея перакінула рэшткі ПВК «Вагнэр» на Аўдзееўскі кірунак у Данецкай вобласьці.
Форум