Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі Дурава падазраюць у 12 злачынствах. Справу супраць яго завялі яшчэ 8 ліпеня

абноўлена

Павел Дураў.
Павел Дураў.

У пракуратуры Францыі пацьвердзілі, што затрыманьне Паўла Дурава зьвязанае з адміністраваньнем мэсэнджара Telegram.

У прэсавым рэлізе ведамства гаворыцца, што Дурава падазраюць у наступных 12 злачынствах:

  • Саўдзел у адміністраваньні онлайн-плятформы для правядзеньня незаконных зьдзелак арганізаваных груп;
  • Адмова перадаць на запыты праваахоўных органаў інфармацыю або дакумэнты, неабходныя для расьсьледаваньня;
  • Саўдзел у захоўваньні парнаграфічнага кантэнту зь непаўналетнімі;
  • Саўдзел у распаўсюджваньні такога кантэнту;
  • Саўдзел у распаўсюджваньні і захоўваньні наркотыкаў;
  • Саўдзел у кібэрзлачынствах;
  • Саўдзел у махлярстве ў складзе арганізаванай злачыннай групоўкі;
  • Злачынная змова з мэтай учыненьня цяжкага злачынства;
  • Адмываньне грошай;
  • Аказаньне крыпталягічных паслуг без ліцэнзіі;
  • Пастаўка крыпталягічнага абсталяваньня без папярэдняга дэкляраваньня;
  • Імпарт такога абсталяваньня.

У паведамленьні пракуратуры гаворыцца, што справу супарць Дурава завялі яшчэ 8 ліпеня 2024 году.

Павел Дураў застанецца пад вартай як мінімум да 28 жніўня.

Інфармацыйнае агенцтва Reuters паведамляе са спасылкай на прадстаўніка паліцыі Францыі, што Дурава абвінавачваюць у патураньні фінансавым і кібэрнэтычным злачынствам, якія ўчыняюцца з дапамогай мэсэнджара Telegram.

Крыніцы Reuters у францускай паліцыі сьведчылі, што папярэдняе расьсьледаваньне ў дачыненьні да заснавальніка Telegram было распачатае таму, што ён адмовіўся супрацоўнічаць з праваахоўнымі органамі, а на ягонай плятформе не было мадэрацыі.

Паводле крыніцаў агенцтва, гэта прывяло да таго, што Дураў дапусьціў учыненьне «шырокага спэктру злачынстваў» з дапамогай мэсэнджара.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG