Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мяжы Беларусі з Польшчай уезду чакаюць больш за 100 аўтобусаў


Пункт пропуску на мяжы з Польшчай. Ілюстрацыйнае фота
Пункт пропуску на мяжы з Польшчай. Ілюстрацыйнае фота

Уезду ў Літву, Латвію і Польшчу чакаюць 3218 транспартных сродкаў — грузавікоў, легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў.

22 жніўня ў чэргах на мяжы з краінамі Эўразьвязу стаяла 550 легкавых аўтамабляў.
Паводле Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, на 10:00 22 жніўня ў чэргах стаяла:

  • 480 легкавых аўтамабіляў у пункце пропуску Берасьце / Тарэспаль (Польшча),
  • 20 — Каменны Лог / Меднікі (Літва),
  • 50 — Беняконі / Салечнікі (Літва).
  • У кірунку Латвіі няма ніводнага аўтамабіля.

Колькасьць грузавых аўтамабіляў склала 2560, зь іх:

  • 680 фураў на памежным пераходзе Беняконі / Салечнікі (Літва),
  • 620 — на памежным пераходзе Каменны Лог / Меднікі (Літва),
  • 660 — у пункце пропуску Грыгораўшчына / Патэрніекі (Латвія),
  • 600 — Казловічы / Кукурыкі (Польшча),

Абсалютны рэкорд зафіксаваны 22 сакавіка: у чарзе на выезд зь Беларусі ў ЭЗ стаяла 3690 фураў.

У чарзе на выезд у Польшчу стаяла 108 аўтобусаў. На іншых кірунках аўтобусаў у чэргах не было.

Чэргі на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу ўтварыліся, бо ўрады Польшчы, Латвіі і Літвы закрылі большасьць памежных пераходаў. Адбылося гэта пасьля шматлікіх нелегальных пераходаў мяжы зь беларускай тэрыторыі. Наступствы мігранцкага ціску з боку ўладаў Беларусі, а таксама іх саўдзел у вайне Расеі супраць Украіны сталі прычынай закрыцьця памежных пунктаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG