Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія памежнікі заявілі, што сытуацыя на мяжы зь Беларусьсю «кантраляваная»


Украінскія памежнікі на мяжы зь Беларусьсю
Украінскія памежнікі на мяжы зь Беларусьсю

Актывізацыі на паўночнай мяжы ўкраінскія службы ня бачаць. Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны не пацьвердзіла паведамленьня МЗС Украіны.

26 жніўня становішча на беларуска-ўкраінскай мяжы застаецца стабільным і кантраляваным. Пра гэта ў ранішнім этэры ўкраінскага тэлемаратону заявіў прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Андрэй Дземчанка.

Ён падкрэсьліў, што ў ахове дяржаўнай мяжы зараз бяруць удзел памежнікі, Узброеныя сілы і Нацыянальная гвардыя, якія «цалкам кантралююць лінію мяжы». Нестандартных сытуацый за апошні час не адзначана. Перакіданьня вайскоўцаў ці вайсковай тэхнікі не зафіксавана.

«За тым, што адбываецца ў глыбіні тэрыторыі Беларусі, актыўна сочаць выведвальныя падразьдзелы, каб зразумець, наколькі можа зьмяніцца сытуацыя, каб быць гатовымі, калі з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пачнуцца нейкія дзеяньні.

Але магу адзначыць, што ў непасрэднай блізкасьці ад нашай мяжы мы не адзначаем і не назіраем ні перамяшчэньня тэхнікі, ні перасоўваньня асабістага складу», — адзначыў Дземчанка.

Таксама ўкраінскі памежнік дадаў, што Расея на гэты момант ня мае ў Беларусі дастатковай групоўкі, каб атакаваць Украіну з поўначы.

Раней, увечары 25 жніўня, МЗС Украіны заявіла аб засяроджаньні значнай колькасьці асабістага складу і тэхнікі ўзброеных сіл Беларусі ля мяжы з Украінай пад выглядам вучэньняў, а таксама аб наяўнасьці там былых вагнэраўцаў. Ведамства заклікала рэжым Лукашэнкі «не рабіць трагічных памылак пад ціскам Масквы».

Група маніторынгу «Беларускі Гаюн», аднак, адзначыла, што групоўка беларускіх войскаў на мяжы з Украінай налічвае каля 1100 чалавек і не нясе пагрозы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG