Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне пачалі расьсьледаваньне пасьля палётаў дронаў над прамысловай зонай. Мяркуюць, што іх запускаюць расейскія агенты


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Расейскі вайсковец з дронам «Арлан-10»
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Расейскі вайсковец з дронам «Арлан-10»

Пракуратура нямецкага горада Фленсбург пачала расьсьледаваньне ў сувязі з палётамі дронаў над прамысловым комплексам ChemCoast Park Brunsbüttel, дзе разьмешчаныя хімічныя прадпрыемствы, тэрмінал для разгрузкі танкераў са звадкаваным прыродным газам і выведзеная з эксплюатацыі АЭС.

«Пракуратура Фленсбурга пацьвярджае завядзеньне папярэдняй справы па падазрэньні ў агентурнай дзейнасьці з мэтай сабатажу ў сувязі зь неаднаразовымі палётамі беспілётнікаў над найважнейшымі аб’ектамі інфраструктуры ў Шлезвіг-Гальштэйне», — заявіў Bild старэйшы пракурор Бернд Вінтэрфельд.

Паводле зьвестак The Spiegel, ахова ChemCoast Park упершыню заўважыла падазроныя палёты БПЛА восьмага жніўня. Паліцыя выкарыстоўвала для перасьледу свае дроны, але яны не пасьпявалі за невядомымі бесьпілётнікамі, якія разьвівалі хуткасьць да 100 кілямэтраў у гадзіну і лёталі на вялікія адлегласьці. У выніку апэрацыю па перасьледзе дронаў спынілі.

З дапамогай спэцыяльных прыладаў выяўленьня паліцыя ўстанавіла, што гэтыя дроны не выкарыстоўвалі камэрцыйна даступныя тэхналёгіі. Паліцыя падазрае, што над прамысловай зонай маглі пралятаць вайсковыя бесьпілётнікі.

Супрацоўнікі Службы дзяржаўнай бясьпекі ФРГ мяркуюць, што гэта расейскія дроны «Арлан-10», піша Bild. Паводле папярэдняй вэрсіі, іх могуць запускаць расейскія агенты з судоў у Паўночным моры. Далёкасьць дзеяньня гэтых дронаў — да 600 кілямэтраў.

The New York Times раней пісала, што выведвальныя службы ЗША і ЭЗ назіраюць рост колькасьці дывэрсійных апэрацыяў нізкага ўзроўню ў Эўропе, якія «зьяўляюцца часткай кампаніі па падрыве падтрымкі ваенных намаганьняў Украіны». Кіруе гэтай кампаніяй, паводле зьвестак выданьня, Галоўнае выведвальнае ўпраўленьне Мінабароны Расеі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG