Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік начальніка Генштабу: Калі б УСУ наступалі на Беларусь, мы далі б людзям зброю


Калі б украінскія войскі наступалі на тэрыторыю Беларусі, як гэта адбываецца ў Курскай вобласьці Расеі, то ў адбіцьці наступу ўдзельнічалі б тэрытарыяльная абарона і народнае апалчэньне.

Пра гэта намесьнік начальніка Генштабу Беларусі па навуковай рабоце палкоўнік Віктар Тумар заявіў у інтэрвію выданьню «Беларусь сегодня».

Ён лічыць, што беларускае народнае апалчэньне больш пасьпяхова б спраўлялася з дывэрсійна-выведнымі групамі.

«Далі б магчымасьць людзям бараніць свой дом са зброяй. І проста так дывэрсійна-выведныя групы ўжо свабодна не перасоўваліся б, і ва ўкраінцаў не было б магчымасьці проста так расстрэльваць цывільныя аўтамабілі.

Вось у чым нашая ідэя і абарона — гэта народ. А аснова — гэта Ўзброеныя Сілы. Таму мы выбудоўваем гэтую сыстэму менавіта так. І тэрытарыяльныя войскі, і народнае апалчэньне працуюць пад кіраўніцтвам Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Беларусі», —заявіў палкоўнік Тумар.

Паводле яго слоў, у Беларусі створаны высокаманеўраная армія, якая можа ўзмацніцца падразьдзяленьнямі МУС і КДБ, а таксама народным апалчэньнем і тэрабаронай. На думку Тумара, УС РБ складаюць «галоўную ўдарную і баявую сілы і валодаюць магутным вайсковым патэнцыялам».

Аляксандар Лукашэнка яшчэ ў 2018 годзе абяцаў раздаць усім беларусам зброю ў выпадку ваеннага канфлікту. На сустрэчы з актывам БРСМ ён тады казаў: «Я заўсёды кажу прагматычна: а калі заўтра са стрэльбай прыйдзецца ўстаць на абарону сваёй Радзімы? Я як галоўнакамандуючы абыдуся хіба толькі той структурай і сыстэмай, якая створаная ва Ўзброеных Сілах і міліцыі? Не. Нам давядзецца раздаць кожнаму (перш за ўсё мужыку, дый дзяўчыне) зброю».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG