Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяць краін-кандыдатаў у ЭЗ, у тым ліку Ўкраіна, далучыліся да апошняга пакету санкцый супраць Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Албанія, Босьнія і Герцагавіна, Паўночная Македонія, Украіна і Чарнагорыя далучыліся да санкцый, прынятых Эўразьвязам супраць беларускіх уладаў 26 ліпеня 2024 году.

Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай 23 жніўня заяве Эўрапейскай рады.

Гаворка ідзе пра санкцыі, якія набылі моц 5 жніўня, у дачыненьні да 28 беларускіх сілавікоў, супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ, судоў і папраўчых устаноў.

Згаданыя пяць краін — кандыдаты на ўступ у Эўразьвяз.

Да санкцый не далучыліся чатыры дзяржавы — кандыдаты ў ЭЗ: Грузія, Малдова, Сэрбія і Турэччына. Перамовы з Грузіяй і Турэччынай пра іх уступ у ЭЗ замарожаныя.

Паведамляецца, што да згаданых санкцый далучыліся таксама Ісьляндыя, Ліхтэнштэйн і Нарвэгія, якія ўваходзяць у Эўрапейскую асацыяцыю свабоднага гандлю (ЭАСГ). У ЭАСГ уваходзіць таксама Швайцарыя, якая нядаўна ўвяла свае санкцыі ў дачыненьні да шэрагу беларускіх асоб.

Адзначаецца, што далучаныя да санкцый краіны «забясьпечаць адпаведнасьць сваёй нацыянальнай палітыкі» адпаведнаму рашэньню Рады ЭЗ, а «Эўразьвяз прымае да ведама гэтае абавязаньне і вітае яго».

Пра аналягічнае рашэньне згаданых васьмі дзяржаў (Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Ісьляндыя, Ліхтэнштэйн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Украіна і Чарнагорыя) — далучыцца да новых на той момант пэрсанальных санкцый ЭЗ у дачыненьні да беларускіх асобаў — было абвешчана год таму, 22 жніўня 2022 году.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG