Аўдытарскую праверку Офісу Сьвятланы Ціханоўскай правяла літоўская кампанія Moore Mackonis UAB. Праверка ня выявіла парушэньняў або скажэньняў у фінансавай дзейнасьці, паведаміла Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале.
Паводле яе, аўдытары прыйшлі да высновы, што «фінансавая справаздачнасьць дакладна адлюстроўвае фінансавае становішча і вынікі дзейнасьці офісу за 2023 год» і што ўсе зьвесткі адпавядаюць правілам бухгальтарскага ўліку, зацьверджаным у Літве.
«Moore Mackonis UAB пацьвердзіла, што „ўнутраная сыстэма кантролю“ працуе эфэктыўна, забясьпечваючы дакладнасьць фінансавай справаздачнасьці, Офіс „дэманструе ўстойлівасць і гатоўнасьць да прадаўжэньня дзейнасьці“»,— піша Сьвятлана Ціханоўская.
Сам дакумэнт аб выніках праверкі не апублікаваны.
Форум