Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп у інтэрвію Ілану Маску заявіў, што спадзяецца «паладзіць» з Пуціным


Каляж: Дональд Трамп (зьлева) і Ілан Маск
Каляж: Дональд Трамп (зьлева) і Ілан Маск

Кандыдат на пасаду прэзыдэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп даў інтэрвію амэрыканскаму мільярдэру Ілану Маску.

Трансьляцыя двухгадзіннай размовы ішла на старонках Маска і Трампа ў сацыяльнай сетцы Х (былы Твітэр), якой валодае Маск.

Пачатак інтэрвію затрымаўся больш як на 40 хвілін праз тэхнічныя праблемы — Маск заявіў пра DDoS-атаку на Х. Як адзначае «Настоящее время», лічыльнікі паказвалі, што гутарку глядзелі каля 1,3 млн чалавек, аднак Маск заявіў, што яе паглядзелі больш за мільярд карыстальнікаў.

Экс-прэзыдэнт ЗША і ўладальнік X размаўлялі на многія тэмы, у тым ліку пра эканоміку, пагрозу ядзернай вайны, вайну Расеі супраць Украіны і міграцыю. Трамп, сярод іншага, заявіў, што ў выпадку перамогі на выбарах прэзыдэнта ЗША спадзяецца зноў «паладзіць» з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.

«Мы зь ім выдатна ладзілі, — сказаў Трамп. — Ён паважаў мяне».

Былы прэзыдэнт ЗША расказаў, што Пуцін шмат гаварыў пра Ўкраіну, а ён рэкамэндаваў Пуціну «не рабіць гэтага» [не пачынаць поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну].

Цяперашні прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, паводле Трампа, «учыніў глупства», зрабіўшы публічныя заявы пра уступленьне Ўкраіны ў NATO. Менавіта гэта, як лічыць Трамп, стала адной з галоўных прычын поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну. Сам Пуцін таксама неаднаразова апраўдваў расейскае ўварваньне ва Ўкраіну тым, што да гэтага яго нібыта прымусіла агрэсіўная палітыка NATO.

Па словах Трампа, пасьля ягонага сыходу з пасады прэзыдэнта ЗША Расея пачала перакідаць войскі да мяжы з Украінай. Гэта, заявіў Трамп, было зьвязана з жаданьнем весьці перамовы з моцнай пазыцыі, бо «Пуцін — добры перамоўнік».

«Потым Байдэн пачаў гаварыць дурное. Напрыклад, ён сказаў, што Ўкраіна можа быць у NATO. Колькі NATO існавала, столькі Расея казала, што ніколі ня пойдзе на такое. А тут мы кажам гэта», — заявіў Трамп.

Кандыдат у прэзыдэнты ЗША таксама сказаў, што Расея мае «велізарную сілу», а ва Ўкраіны «нават людзей няма».

«Я мог бы гэта [вайну ва Ўкраіне] спыніць. Мы апынуліся ў жудасным становішчы, — сказаў Трамп. — Я б пагаварыў з Пуціным, і ён бы ніколі гэтага не зрабіў».

Ілан Маск таксама заявіў, што зьбіраецца зрабіць зь цяперашняй віцэ-прэзыдэнткай і верагоднай кандыдаткай у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі Камалай Гарыс такое ж інтэрвію, як з Трампам.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG